​​​​​​​14 кастрычніка Каардынацыйны студэнцкі савет правёў акцыю “Падары паштоўку маме!”. Студэнтам прапанавалі павіншаваць сваіх мам паштоўкамі, якія распаўсюджвалі прадстаўнікі студэнцкага самакіравання.

​​​​​​​У межах семінара для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага аблвыканкама з ліку спецыялістаў, 14 кастрычніка адбылося наведванне ўдзельнікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У складзе дэлегацыі і прадстаўнікі ПалесДУ: Усцімчук Алёна Уладзіміраўна, метадыст факультэта дадатковай адукацыі; Ярмаш Віктар Васільевіч, асістэнт кафедры тэхналогій аквакультуры.

13 кастрычныіка 2022 года адбылася знакавая падзея – адкрыццё Першай выставы-форуму ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі”. Арганізатарам выступілі НАН Беларусі і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН.
​​​​​​​13 кастрычніка начальнік аддзела прававой работы і кадравага забеспячэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ліра Наталля Міхайлаўна правяла інфармацыйна-прафілактычную гутарку з маладымі выкладчыкамі і новымі супрацоўнікамі ВНУ на тэму супрацьдзеяння карупцыі.

​​​​​​​У межах пагаднення з Пінскім раённым выканаўчым камітэтам з мэтай арганізацыі часовай працоўнай занятасці, а таксама прыцягнення моладзі да грамадска карыснай працы стартавала кампанія па збору яблык на базе ААТ “Пачапава”.

Пажадаем нашым студэнтам цёплага сонечнага надвор’я і зладжанай працы ў камандзе!

​​​​​​​10 кастрычніка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі дэлегацый Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны ваеннай разведкі”, Расійскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Савет ветэранаў ваеннай разведкі”. Ветэраны ваеннай разведкі займаюцца ўстанаўленнем месцаў пахавання ваенных разведчыкаў, якія загінулі ў гады вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і лічацца да сённяшняга часу без вестак прапаўшымі, аднаўленнем партызанскіх лагероў і баз стаянак дыверсійна-разведчыцкіх атрадаў і падраздзяленняў, патрыятычным выхаваннем моладзі.

​​​​​​​8 кастрычніка 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылася спартландыя “Мы разам!!!”, прысвечаная Дню маці і Дню бацькі. У спартландыі прынялі ўдзел зборныя каманды Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

​​​​​​​7 кастрычніка на базе ДУА “Гімназія №1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска” ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, была праведзена дыялогавая пляцоўка “Памяць  у імя будучыні!” з удзелам вучняў 9 класаў сярэдніх школ горада, а таксама ліцэістаў Палескага дзяжаўнага ўніверсітэта.
​​​​​​​6-7 кастрычніка ў г.Гродна на базе Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прайшоў ІІІ Беларускі біяхімічны кангрэс “Сучасныя праблемы біяхіміі і малекулярнай біялогіі”.
​​​​​​​Да Дня народнага адзінства Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі” сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі праводзіць акцыю “Сімвалы адзінства”. 
Подписаться на Навiны