Навiны бібліятэкi

У рамках Дня праваслаўнай кнігі бібліятэка запрашае выкладчыкаў, студэнтаў, ліцэістаў і ўсіх жадаючых на сустрэчу-гутарку з прадстаўніком Праваслаўнай царквы, якая адбудзецца 18 сакавіка ў 14.15 у чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1).

17 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3, ауд. 3332) адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Зінаідай Савіла. Пачатак у 15.00.

Запрашаем!

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі. Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі экспануецца кніжная выстаўка "Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава".

Мілыя жанчыны!
Віншуем вас з Міжнародным жаночым днём - 8 сакавіка!
У гэтае вясновае свята прыгажосці і любові хочацца пажадаць дабра, міру, пяшчоты і пабольш душэўнага цяпла.
Будзьце прыгожыя, шчаслівыя, дарыце ўсмешкі, радуйцеся і атрымлівайце выдатныя ўражанні. Вы чароўныя! Са святам!
                                                                                                                                                                         Калектыў бібліятэкі

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 5 сакавіка па 12 сакавіка ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лютым.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛЮТЫМ 2021 г.

З 1 сакавіка па 30 красавіка 2022 г. прадастаўлены тэставы доступ да Інтэрнэт-даведнікаў Routledge.

Routledge Handbook Online - адукацыйны рэсурс па розных галінах ведаў, у тым ліку бізнесу, турызму, адукацыі, навакольнаму асяроддзю, замежных мовах, геаграфіі, здароўю, гісторыі, псіхалогіі, спорту і інш.
Увесь кантэнт даступны ў фармаце HTML і PDF.
Дадзена больш за 60 000 раздзелаў з больш як 1 800 тамоў.
Кантэнт ахоплівае 50 прадметных абласцей, уключаючы кантэнт Routledge і CRC Press.

4 сакавіка 2021 года ў 10:00 кампанія Антиплагиат і Clarivate праводзіць бясплатны навучальны вебінар.
Асноўныя пытанні, якія будуць разгледжаны на вебінары:

1. Сістэма «Антиплагиат» ў дапамогу аўтару навуковых публікацый
• Што такое «Антиплагиат» і як ён працуе.
• Запазычанні ў публікацыі: правамерныя і не.
• Як павысіць арыгінальнасць тэксту і ці трэба.
• Ці дапушчальна самацытаванне ў навуковым артыкуле.
• Адказы на вашыя пытанні.
Лектар: Вольга Беленькая. Кіраўнік вучэбна-метадычнага цэнтра кампаніі «Антиплагиат».

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "На варце Радзімы: ваенная тэхніка і ўзбраенне", прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны. На выставе прадстаўлены кнігі і часопісы аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспекі краіны, гісторыі ваеннай зброі. У цэнтры экспазіцыі кніга «Армія беларускага народа», якая змяшчае матэрыялы пра сучасную армію звесткі па гісторыі беларускіх Узброеных Сіл.
Абарона Айчыны заўсёды была і застаецца святым абавязкам кожнага грамадзяніна і патрыёта. Гэтае свята займае годнае месца ў шэрагу самых шануемых і любімых нашым народам і нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці.

Бібліятэка Палескага дзяржаўнага універсітэта ўяўляе Вашай ўвазе віртуальную выставу "Кніжнае падарожжа па Вялікабрытаніі".

Подписаться на Навiны бібліятэкi