11 лістапада 2021 году спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, публіцыста, мысліцеля, аднаго з самых вядомых рускіх класікаў Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (1821-1881), які ўнёс вялікі ўклад у рускую літаратуру і стаў класікам сусветнай літаратуры. Асоба Дастаеўскага прыцягвае ўвагу гэтак жа магутна, як і яго творчасць. Жыццёвая гісторыя гэтага чалавека ўнікальная. Здаецца часам, лёс наўмысна гуляў з ім ва ўсе вядомыя, магчымыя і немагчымыя, варыянты чалавечай біяграфіі. Любімы сын і сірата. Патомны дваранін і бяспраўны катаржанін. Кумір і ізгой. Гулец і працаўнік ...