Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў чэрвені 2024 г.
- Подробнее о Бюлетэнь новых паступленняў
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў чэрвені 2024 г.
3 ліпеня ўся наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. У бягучым годзе ён яшчэ і юбілейны: спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Менавіта ў гэты дзень падчас Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" сталіца Рэспублікі Беларусь, горад-герой Мінск, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру.
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
Літаратура можа забаўляць, дарыць асалоду, адцягваць ад надзённых праблем, а можа стаць выклікам для чытача, які будзе патрабаваць немалых намаганняў для паглыблення ў тэкст і разумення задумы аўтара. Менавіта другім займаецца інтэлектуальная проза. У кнігах гэтага жанру сюжэтныя перыпетыі - толькі верхні пласт, за якім пісьменнік хавае асэнсаванне нашай рэчаіснасці і пошук адказаў на фундаментальныя пытанні. Паглыбляючыся ў такія кнігі, вы становіцеся актыўным удзельнікам працэсу, што неверагодна займальна.
Завяршаем знаёмства з малюнкамі студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў анлайн-выставе творчых прац «Я карціны малюю вершамі», прысвечанай 225-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Галоўнай ўмовай было выкананне малюнкаў у тэхніцы каліграмы - фігурных вершаў.
Прадстаўляем імёны астатніх удзельнікаў, чые працы атрымаліся арыгінальнымі, цікавымі і выявілі перавагі чытачоў.
Да 225-годдзя з дня нараджэння рускага паэта і пісьменніка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна студэнты групы 21Ф-1 (куратар Голікава Г.С.) прынялі актыўны ўдзел у стварэнні творчых работ, выкананых у тэхніцы каліграмы.
Яны пагрузіліся ў атмасферу творчасці найвялікшага паэта і далі волю свайму ўяўленню.
У рамках святкавання 225-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, студэнты групы 21Ф-1 (куратар Голікава Г.С.), прынялі актыўны ўдзел у стварэнні творчых работ, якія былі выкананы ў тэхніцы каліграмы.
Каліграма - гэта набор слоў, размешчаных такім чынам, што яны ўтвараюць тэматычна злучаны малюнак.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку за МАЙ 2024 г.
6 чэрвеня 2024 года - 225-гадоў з дня нараджэння вялікага рускага паэта і пісьменніка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У сувязі з гэтай датай бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прапануе ўвазе чытачоў кніжную выставу “Старонкі пушкінскіх твораў”. На ёй прадстаўлены любімыя ўсімі пакаленнямі вершы і казкі паэта, мастацкія творы, а таксама інфармацыйныя дапаможнікі аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Курэнне - чума 21 стагоддзя, якая займае другое месца сярод прычын, якія прыводзяць да развіцця сур'ёзных захворванняў. У цяперашні час гэтай згубнай звычкай пакутуе кожны трэці дарослы жыхар Зямлі, таму на планеце 31 мая адзначаецца як Сусветны дзень без тытуню.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий