15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У чытальнай зале бібліятэкі (аўд . 3332, вул. Пушкіна, 4) арганізавана кніжная выстава «Канстытуцыя — асноўны Закон дзяржавы", закліканая нагадаць аб асноватворных прынцыпах і каштоўнасцях беларускай дзяржаўнасці. Экспазіцыя змяшчае матэрыялы аб галоўных сімвалах краіны, гісторыі стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асновах канстытуцыйнага права, а таксама падрабязна раскрывае асноўныя палажэнні дзеючай Канстытуцыі РБ. Спадзяемся, што выстава будзе спрыяць павышэнню прававой культуры маладога пакалення, выхаванню пачуцця патрыятызму і павагі да законаў сваёй краіны.
- Подробнее о 15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








