10 чэрвеня адбыўся візіт рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча ў Ліньчжоўскі архітэктурны прафесійна-тэхнічны інстытут. У межах наведвання ВНУ адбылася сустрэча з дырэктарам Гуа Чангенг, яго намеснікам Гуа Пенг, кіраўніком па працы са студэнтамі Лі Фенг, кіраўніком аддзела штучнага інтэлекту Шэн Ксянбо і дырэктарам аддзела інтэграцыі прамысловасці і адукацыі Гу Джанмей. Установы адукацыі абмеркавалі перспектывы паступлення выпускнікоў Ліньчжоўскага архітэктурнага прафесійна-тэхнічнага інстытута ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на навучанне па праграмах бакалаўрыяту, а таксама магчымасці ўдзелу ў летніх і зімовых школах, арганізаваных у ПалесДУ. Сустрэча завяршылася цырымоніяй падпісання Дамовы аб супрацоўніцтве паміж кіраўнікамі ўстаноў адукацыі.