Каманда ПалесДУ прыняла ўдзел у міжнароднай алімпіядзе па гісторыі

​​​​​​​16 лістапада 2023 г.каманда ПалесДУ прыняла ўдзел у XIII Міжнароднай алімпіядзе «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва», арганізаванай Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Ф. Скарыны. Мерапрыемства праводзілася ў дыстанцыйнай форме кафедрай гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф.Скарыны. У склад нашай каманды ўвайшлі студэнты, якія ўжо прымалі ўдзел у алімпіядзе па гісторыі ў мінулым годзе. Факультэт эканомікі і фінансаў прадстаўлялі Тамара Лазіцкая (гр.

26 лістапада - Сусветны дзень інфармацыі

Сусветны дзень інфармацыі адзначаецца кожны год 26 лістапада. Дата мае сімвалічнае значэнне. Менавіта ў гэты дзень у 1992 годзе ўпершыню прайшоў сусветны форум, прысвечаны інфарматызацыі. Ініцыятарамі стварэння свята выступілі Міжнародная Акадэмія Інфарматызацыі і Сусветны інфармацыйны парламент. Першапачаткова мэтай гэтага дня было прыцягненне ўвагі сусветнай грамадскасці да праблем развіцця інфармацыйнага грамадства і неабходнасці ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва.

Яўгенія Янішчыц - “палеская ластаўка” Источник: Яўгенія Янішчыц - “палеская ластаўка” | Полесский государственный университет

“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Але за сваё кароткае жыццё Яўгенія Янішчыц пакінула значны след у беларускай літаратуры. Яна з’яўляецца аўтарам шасці кніг лірыкі, яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі. 

Гала-канцэрт конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «Дэбют – 2023»

​​​​​​​16 лістапада адбыўся Гала-канцэрт конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «Дэбют - 2023»! Сёлета на конкурсу было прадстаўлена больш за 60 нумароў ад першакурснікаў і ліцэістаў, конкурсныя работы якіх адрозніваліся арыгінальнасцю і любоўю да той справы, якой яны займаюцца.

Урачыстае закрыццё III працоўнага семестра

​​​​​​​15 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў III працоўнага семестра.

Час дзейнічаць: пачатак будаўніцтва цэнтра патрыятычнага выхавання

​​​​​​​У Брэсцкай крэпасці дадзены старт будаўніцтву Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі і Брэсцкай крэпасці. Пачатак сапраўды грандыёзнай падзеі даў суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў самакіравання, студэнты ВНУ і навучэнцы патрыятычных класаў школ, актыў БРСМ, вайскоўцы, грамадскасць - усяго каля 300 чалавек. У ліку тых, хто ўнёс уклад у значную для краіны падзею-каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Валерыем Дунаем.

Рэспубліканскі суботнік у Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г. Брэсце

​​​​​​​11 лістапада 2023 года рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, супрацоўнікі і студэнты ВНУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г.Брэсце.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка байцам 131 артылерыйскага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

Падчас суботніка рэктар ПалесДУ сумесна з супрацоўнікамі і студэнтамі плённа папрацавалі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта

11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта

​​​​​​​11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2023"

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсце прайшоў рэгіянальны тур аднаго з самых папулярных у студэнцкім асяроддзі праектаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023".

На тытул лепшага студэнта Брэстчыны, які прадставіць вобласць у рэспубліканскім фінале, прэтэндавалі сем пераможцаў адборачных універсітэцкіх тураў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Ганна Кавалеўская.

Подписаться на