Сустрэча кіраўніцтва Пінскага гарвыканкама і кіраўніцтва г. Яньтай (Кітай) на базе ПалесДУ

​​​​​​​15 верасня 2022 года  на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася дзелавая сустрэча Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта і горада Яньтай (Кітайская Народная Рэспубліка).

Беларускі студэнцкі патрыятычны форум

​​​​​​​16 верасня ў Мінску, на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прайшоў Беларускі студэнцкі патрыятычны форум. Ад ПалесДУ у мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта Вольга Мацука і старшыня студэнцкага савета факультэта эканомікі і фінансаў Вікторыя Юдзіна.

“Пінскія чытанні”. Работа тэматычных секцый

​​​​​​​15 верасня ў межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні” адбылася работа тэматычнай навукова-практычнай пляцоўкі “Тэхналогіі здаровага ладу жыцця і патэнцыял стварэння новых харчовых прадуктаў на аснове айчыннай сыравіннай базы”.

Віншуем Гаўрылік Марыну Віктараўну з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата педагагічных навук

​​​​​​​Па выніках экспертызы ў Прэзідыўме ВАК 14 верасня 2022 года зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата педагагічных навук Гаўрылік Марыі Віктараўне, супрацоўніку кафедры фізічнай культуры і спорту.

Прадстаўнікі ПалесДУ – удзельнікі маладзёжнага форуму “Беларусь помніць”

​​​​​​​14 верасня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне маладзёжнага форуму “Беларусь помніць”. У сценах Дома Урада сабраліся маладыя гісторыкі: студэнты, аспіранты, магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый ПалесДУ, к.г.н. І.Э.

Стартап-школа з удзелам расійскіх студэнтаў

​​​​​​​У межах правядзення стартап-школы ўстанова адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” сустрэла студэнтаў і магістрантаў з Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Нацыянальнага дзяржаўнага  ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург).

Акцыя БРСМ “У школу з Добрым сэрцам”

​​​​​​​Валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Пінска” і павіншавалі выхаванцаў з пачаткам новага навучальнага года.

Рэктар В.І. Дунай сустрэўся з першакурснікамі

​​​​​​​13 верасня рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з першакурснікамі факультэта эканомікі і фінансаў. На сустрэчы таксама прысутнічала прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела Рыбалка Юлія Аляксандраўна.

Вольга Мацука – старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета

​​​​​​​13 верасня адбыўся сход Каардынацыйнага студэнцкага савета. Шляхам галасавання на пасаду старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта была абрана студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Мацука Вольга Васільеўна.

Сустрэча рэктара ПалесДУ з прадстаўнікамі ГА “Беларускі саюз жанчын”

​​​​​​​13 верасня рэктар ПалесДУ сустрэўся з прадстаўнікамі маладзёжнага крыла ГА “Беларускі саюз жанчын”. Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць арганізацыі, планы і перспектывы развіцця. Маладыя члены БСЖ падзяліліся сваімі ідэямі і расказалі пра запланаваныя мерапрыемствы.

Подписаться на