Праекты ПалесДУ на міжнароднай выставе “ТэхІнаПрам”

​​​​​​​Традыцыйна міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці “ТэхІнаПрам” накіравана на прасоўванне інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі.

Рэспубліканская ўніверсіяда па веславанні на байдарках і каноэ

19 верасня 2022 года ў Заслаўі стартавала Рэспубліканская ўніверсіяда па веславанні на байдарках і каноэ, у якой прымае ўдзел зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Рэктар В.І. Дунай сустрэўся з актывам ПА ГА “БРСМ”

21 верасня рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з прадстаўнікамі пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты расказалі аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі, сваіх планах і перспектывах.

Міжнародны дзень студэнцкага спорту!

​​​​​​​20 верасня – Міжнардны дзень студэнцкага спорту, заснаваны Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (ФІСУ) і ЮНЕСКА з мэтай павышэння ўзроўню і якасці фізкультурна-спартыўнай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі, умацавання спартыўных традыцый, прыцягнення студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам. У межах святкавання факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця прапанаваў студэнтам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняць удзел у розных мерапрыемствах.

З кнігай ў аб'ектыве

У рамках Тыдня роднай мовы, чытачы бібліятэкі з задавальненнем сфатаграфаваліся з кнігай, якая ім падабаецца. Першыя удзельнікі BOOK-СЭЛФІ : Дарохіна Валерыя Рыгораўна (група 21ЛМК-1), яе любімы твор - “Людзі на балоце” Івана Мележа;   Дранчук Дар'я Ігараўна (група 21ФиК-2)  з кнігай Iвана Шамякіна “Сэрца на далоні”; Калянчук Ягор Валер'евіч, ліцэіст “11 Б” класа, якому да спадобы прыйшлася кніга “Беларусь. Зямля песняроў” Анатоля Кляшчука; Пархоменка Мілана Яўгенаўна (група 19ПД-1), яе уразіла “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, складальнiк Аляксандр Суша.

Удзельнікі Стартап-школы наведалі Нясвіжскі і Мірскі замкі

​​​​​​​18 верасня студэнты і магістранты з Пензенскага дзяржаўнага і Нацыянальнага дзяржаўнага  ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург) наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-заказнік “Нясвіж” і замкавы комплекс “Мір”. Маладыя людзі пазнаёміліся са старэйшымі і прыгажэйшымі замкамі Беларусі, з багацейшай і насычанай гісторыяй.

Да Тыдня роднай мовы

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры вучэбнага корпуса №3 (каб.3221) экспануецца кніжная выстава "На крылах роднай мовы", прымеркаваная да Тыдня роднай мовы. На экспазіцыі прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна, К. Крапівы, М. Танка, І. Навуменка і інш.

Рэспубліканскія студэнцкія дні ў Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён у Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”. Для ўдзельнікаў студэнцкіх дзён было падрыхтавана шмат конкурсаў і мерапрыемстваў: адкрыццё выставы “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, цырымонія афіцыйнага адкрыцця студэнцкіх дзён у Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, парад студэнцкай моладзі “Студэнцтва! Поспех! Адзінства!”, маладзёжныя варкшопы.

Дзень народнага адзінства і 925-годдзе заснавання горада Пінска

​​​​​​​16-17 верасня горад Пінск масава і маштабна адзначыў Дзень народнага адзінства і свой 925-ы дзень нараджэння. Студэнты і супрацоўнікі палесДУ прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Круглы стол “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій

​​​​​​​У межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні”, прымеркаванай да 925-годдзя заснавання горада Пінска 16 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый прайшоў круглы стол на тэму “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка).

Подписаться на