Удзельнікі Стартап-школы наведалі Нясвіжскі і Мірскі замкі

​​​​​​​18 верасня студэнты і магістранты з Пензенскага дзяржаўнага і Нацыянальнага дзяржаўнага  ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург) наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-заказнік “Нясвіж” і замкавы комплекс “Мір”. Маладыя людзі пазнаёміліся са старэйшымі і прыгажэйшымі замкамі Беларусі, з багацейшай і насычанай гісторыяй.

Да Тыдня роднай мовы

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры вучэбнага корпуса №3 (каб.3221) экспануецца кніжная выстава "На крылах роднай мовы", прымеркаваная да Тыдня роднай мовы. На экспазіцыі прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна, К. Крапівы, М. Танка, І. Навуменка і інш.

Рэспубліканскія студэнцкія дні ў Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён у Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”. Для ўдзельнікаў студэнцкіх дзён было падрыхтавана шмат конкурсаў і мерапрыемстваў: адкрыццё выставы “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, цырымонія афіцыйнага адкрыцця студэнцкіх дзён у Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, парад студэнцкай моладзі “Студэнцтва! Поспех! Адзінства!”, маладзёжныя варкшопы.

Дзень народнага адзінства і 925-годдзе заснавання горада Пінска

​​​​​​​16-17 верасня горад Пінск масава і маштабна адзначыў Дзень народнага адзінства і свой 925-ы дзень нараджэння. Студэнты і супрацоўнікі палесДУ прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Круглы стол “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій

​​​​​​​У межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні”, прымеркаванай да 925-годдзя заснавання горада Пінска 16 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый прайшоў круглы стол на тэму “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка).

Ведаю Беларусь

​​​​​​​17 верасня ў горадзе Пінску ў Дзень народнага адзінства прайшоў абласны этап рэспубліканскага чэмпіяната “Ведаю Беларусь” па хуткаснай зборцы спілс-карт сярод студэнтаў.

Да Сусветнага дня турызму

Ці ведаеце вы, што першае ў свеце турыстычнае агенцтва было адкрыта ў 1847 годзе Томасам Кукам? А адным са знакамітых кліентаў Кука быў пісьменнік Марк Твен? Аказваецца, агенцтва Томаса Кука зачынілася зусім нядаўна, у 2019 годзе, прапрацаваўшы больш за 150 гадоў. Яшчэ сто гадоў таму падарожнічаць маглі толькі вельмі багатыя людзі, а сёння турызм даступны практычна для кожнага чалавека і з'яўляецца адным з любімых відаў дзейнасці людзей.

З любімым творам у аб'ектыве

Завяршаецца Тыдзень роднай мовы ў Палескім Дзяржаўным універсітэце. Наведвальнікі бібліятэкі з захапленнем расказваюць пра свой любімы твор і робяць сэлфі з беларускай кнігай.

Вашай ўвазе прадстаўляем наступных удзельнiкаў мерапрыемства :

Ярмак Анастасія Андрэеўна (група 21ОАФК-2) з кнігай  В.Быкава.

Трапец Дар'я Аляксандраўна (група 21ОАФК-2). Яна  захапляецца творамі Я. Купалы.

З кнігай ў аб'ектыве

У рамках Тыдня роднай мовы, чытачы бібліятэкі з задавальненнем сфатаграфаваліся з кнігай, якая ім падабаецца.
Першыя удзельнікі BOOK-СЭЛФІ :
Дарохіна Валерыя Рыгораўна (група 21ЛМК-1), яе любімы твор - “Людзі на балоце” Івана Мележа;  
Дранчук Дар'я Ігараўна (група 21ФиК-2)  з кнігай Iвана Шамякіна “Сэрца на далоні”;
Калянчук Ягор Валер'евіч, ліцэіст “11 Б” класа, якому да спадобы прыйшлася кніга “Беларусь. Зямля песняроў” Анатоля Кляшчука;

Сэрцам роднага слова краніся

   У бібліятэцы вучэбнага корпуса №1 у рамках Тыдня роднай мовы арганізавана выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. На ёй прадставлены падручнікі, практыкумы, вучэбна-метадычныя выданні, слоўнікі і даведачная літаратура, якія змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял па беларускай мове.

Подписаться на

​​​​​​​