3 верасня студэнты, магістранты і супрацоўнікі на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам наведалі кінатэатр "Перамога". Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь. Да пачатку кінапаказу гледачы азнаёміліся з фотавыставай, арганізаванай у фае кінатэатра.
Пасол паразмаўляў з рэктарам і магістрантамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца ў Палескім дзяржаўным універсітэце.









