Навiны

​​​​​​​9 верасня сумесна з хакейнай камандай “Ястрабы” на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень хакея. У 7.30 хакеісты клуба і студэнты ПалесДУ сабраліся на набярэжнай, дзе прайшоў “ЗаБег з чэмпіёнамі!”

​​​​​​​У верасні горад Пінск адзначыць сваё 925-годдзе, плануюцца масавыя мерапрыемствы, якія, у тым ліку, будуць прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. У падрыхтоўцы горада да свята прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты ПалесДУ. У час суботніка праведзена праца па навядзенню парадку на тэрыторыях, што прылягаюць да аб’ектаў універсітэта.

“Штосьці да чаю”. Праект ПалесДУ. Выпуск-3.

​​​​​​​8 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень адзінаборстваў.

​​​​​​​У межах інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана дыялогавая пляцоўка. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды”.

​​​​​​​8 верасня ў межах Тыдня спорту і здароўя прайшоў тэлемост паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Нацыянальным дзяржаўным  універсітэтам фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург). Мадэратарам ад ПалесДУ выступіла дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Марыніч. З прывітальным словам да ўдзельнікаў відэасустрэчы звярнуўся прарэктар па навуковай працы, доктар тэхнічных навук, дацэнт Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.

​​​​​​​Тыдзень спорту і здароўя ў ПалесДУ набірае абароты. 7 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё і матчавая гульня па баскетболу паміж зборнай камандай выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта і зборнай каманды ФАЗЛЖ у межах святкавання 925-годдзя горада Пінска і Дня народнага адзінства. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФАЗЛЖ Наталля Вітальеўна Карогвіч.

​​​​​​​7 верасня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча-дыялог у межах марафону “17 граняў адзінства” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце працягваецца Тыдзень спорту і здароўя. 6 верасня, у Дзень футбола, на спартыўным комплексе ўніверсітэта адбылася сустрэча па міні-футболу, прысвечаная 15-годдзю ліцэя ПалесДУ. У спаборніцтвах удзельнічалі: зборная каманда  прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта, зборная каманда выкладчыкаў і навучэнцаў ліцэя.

​​​​​​​Учора, 6 верасня, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адзначаў свой дзень нараджэння. У гэтым годзе прычына для святкавання асаблівая: БРСМ спаўняецца 20 гадоў. Асноўныя ўрачыстасці адбываліся ў горадзе Мінску, у Лошыцкім парку. Ад нашага ўніверсітэта ў мерапрыемстве ўдзельнічалі Захарава Дар’я, Лук’янчук Яўген, Даўгун Аляксандр – байцы студэнцкіх атрадаў, сакратар ПА ГА “БРСМ” з правамі РК Глаўдзель Ілона.

Подписаться на Навiны