14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг

Напярэдадні Міжнароднага дня дарэння кніг, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд. 3221), экспануецца кніжная выстава “На памяць - ад аўтара!”.

Першыя слухачы «Партыйнай школы» ПалесДУ атрымалі пасведчанні

​​​​​​​9 лютага дэкан факультэта дадатковай адукацыі Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна ўручыла слухачам першага набору адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Партыйная школа. Сімбіёз сацыяльнага кіравання і паліталогіі» пасведчанні.

Сустрэча рэктара ПалесДУ з супрацоўнікамі ВНУ

​​​​​​​8 лютага адбылася сустрэча рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча з супрацоўнікамі ВНУ.

На сходзе прысутнічалі прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, начальнік планава-эканамічнага аддзела Сац Сняжана Антонаўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Сінкевіч Аліна Іванаўна.

Кітайскі Новы год

​​​​​​​9 лютага 2024 года ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адсвяткавалі Кітайскі Новы год. На свяце прысутнічалі магістранты з КНР, а таксама студэнты спецыяльнасці ЛМК, якія вывучаюць кітайскую мову. Нашы студэнты павіншавалі магістрантаў, пажадалі ім шчасця, поспехаў і ўдачы ў новым годзе, а таксама выказалі надзею на далейшую сумесную працу ў галіне вывучэння кітайскай мовы і культуры.

Магістранты з КНР прадэманстравалі напісанне іерогліфа 福 fú-шчасце, якое з'яўляецца традыцыйным упрыгожваннем падчас Новага года.

Віншуем Лекуновіч Святлану Мікалаеўну з прысваеннем вучонага звання дацэнта!

​​​​​​​Віншуем кандыдата біялагічных навук ЛЕКУНОВІЧ Святлану Мікалаеўну з прысваеннем вучонага звання дацэнт па спецыяльнасці «Біялогія»!

Паважаная Святлана Мікалаеўна, жадаем далейшых поспехаў, дасягненняў і ўзнагарод у прафесійнай дзейнасці, рэалізацыі навуковых праектаў, невычэрпнай плыні сіл, цікавасці да працы і творчага натхнення!

Рэспубліканскі збор маладзёжных атрадаў аховы правапарадку

6 лютага ў Мінску адбыўся рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор для байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел байцы атрада «Бастыён» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дыскусійная платформа «Беларусь будучыні»

​​​​​​​Намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойліваму развіццю Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня Маладзёжнага парламента пры Пінскім гарадскім савеце дэпутатаў Ганна Лазоўская правяла дыскусійную платформу «Беларусь будучыні» з работнікамі філіяла «Пінскія цеплавыя сеткі» РУП «Брэстэнэрга».

Абарона дысертацый магістрантамі з Кітая

​​​​​​​5 лютага 2024 года на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця адбылася абарона дысертацый магістрантамі спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт» з Кітая.

Старшынёй ДЭК у 2024 зацверджаны дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, кандыдат педагагічных навук Мяцеліца Аляксандр Мікалаевіч.

Урачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)»

​​​​​​​5 лютага адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)» на кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту. Дваццаці аднаму студэнту, цяпер выпускніку, была прысвоена кваліфікацыя «Спецыяліст па міжкультурных камунікацыях. Перакладчык-рэферэнт».

Подписаться на