Адной з галоўных праблем сучаснасці ў цэлым, і ландшафтнай архітэктуры ў прыватнасці, з'яўляецца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод шырокага кола гістарычных помнікаў сядзібная архітэктура займае асаблівае месца з усёй сваёй самабытнасцю і шматграннасцю дваранскіх маёнткаў. Не выключэннем стаў і парк «Манькавічы».









