13 кастрычніка 2020 года адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года». Восень для студэнтаў - час руплівых заняткаў на лекцыях і практычных... А для трох з іх, якія абараняюць інтарэсы сваіх факультэтаў на конкурсе, да звыклых клопатаў дадалася і барацьба за права прадставіць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на абласным этапе конкурсу.

Калектыў біятэхналагічнага факультэта віншуе
Жарнасекава Дзмітрыя Данілавіча
з прысуджэннем вучонай ступені доктара навук Вышэйшай атэстацыйнай
камісіяй Рэспублікі Беларусь
 
Жадаем Вам энтузіязму і пастаяннага імкнення да поспеху,
яркіх дасягненняў, узнагарод, невычэрпнага патоку сіл, энергіі і цікавасці да працы,
грандыёзных планаў і абавязковай іх рэалізацыі.
Жадаем далейшых творчых і навуковых поспехаў, перамог і цудоўнага настрою!​​​​​​​

13 кастрычніка 2020 г. на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча працоўнай групы па арганізацыі дыскусійнай панэлі адносна ролі мясцовага кіравання і самакіравання ў краіне. Мадэратарам дыялогу па дадзенай тэматыцы з'яўляецца старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый універсітэта, магістр эканомікі Макарушка У.У. Урабоце групы прынялі ўдзел загадчык натарыятам горада Пінска, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. Ю. Сачкоўская, старшыня Пінскай ГА РГА "Белая Русь" В. П. Бруцкі, дэкан факультэта эканомікі і фінансаў універсітэта, дацэнт, кандыдат эканамічных навук Т . А. Бучык, загадчык кафедры міжкультурных камунікацый ПалесДУ, дацэнт, кандыдат філалагічных навук В. Ф. Жылевіч.

13 кастрычніка 2020 года ў г. Мінску праводзіўся Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў.
   У мерапрыемствах конкурсу прыняла ўдзел Захарава Карына Вячаславаўна - студэнтка першага курса спецыяльнасці "Менеджмент міжнароднага турызму» (кафедра маркетынгу і міжнароднага менеджменту).
   Разам з беларускімі маладымі навукоўцамі, магістрантамі, аспірантамі і студэнтамі свае працы прэзентавалі прадстаўнікі Кітая. Гэтая краіна выступіла ў якасці партнёра праекта. На суд экспертаў удзельнікі прадставілі больш за 170 праектаў.

Подписаться на Навiны