У ПалесДУ адбылася сустрэча рэктара з працоўным калектывам, прысвечаная вынікам удзелу ва Усебеларускім народным сходзе.
Валерый Іванавіч падзяліўся ўражаннямі ад работы з'езда, адзначыў ключавыя напрамкі, якія былі вынесены на абмеркаванне, і падкрэсліў значнасць рашэнняў для развіцця сістэмы адукацыі і навукі.
У ходзе сустрэчы былі закрануты наступныя пытанні: стратэгічныя арыенціры, абазначаныя на УНС; роля ўніверсітэтаў у рэалізацыі нацыянальных праграм; умацаванне кадравага патэнцыялу і павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў; пашырэнне навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці.