17 сакавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў II этап Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "АРТ - вакацыі - 2026" пад дэвізам "Час моладзі: ад творчай думкі да канкрэтных спраў!". На сцэне ўніверсітэта свае таленты прадставілі творчыя калектывы ПалесДУ.









