5 лютага адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)» на кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту. Дваццаці аднаму студэнту, цяпер выпускніку, была прысвоена кваліфікацыя «Спецыяліст па міжкультурных камунікацыях. Перакладчык-рэферэнт».