15 лютага ў Брэсце пачалося свята, якое аб'яднала моладзь з усёй краіны ў рамках рэспубліканскага свята “Брэст - маладзёжная сталіца Беларусі”. У гэтай грандыёзнай падзеі прымаюць удзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, член СМУ пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна і прадстаўнік валанцёрскага руху Арцёмчык Ксенія.
На тры дні ў горад з багатай гісторыяй з'ехаліся каля 400 маладых людзей з усёй Беларусі. Мерапрыемства, якое стартавала ў самым сэрцы горада, напоўнена духам творчасці, энергіі і патрыятызму. Маладыя людзі з розных куткоў краіны сабраліся тут, каб падзяліцца сваімі ідэямі, талентамі і досведам, а таксама ўмацаваць сяброўскія сувязі паміж рознымі ўніверсітэтамі.









