Навiны

Студэнты ПалесДУ прынялі актыўны ўдзел у міжнародным маладзежным форуме “Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні”, які прайшоў у красавіку бягучага года.

​​​​​​​23 чэрвеня ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла канферэнцыя “Корж – партызан першай гадзіны вайны", прысвечаная гераізму легендарнага партызанскага камандзіра Васіля Каржа і 82-й гадавіне першага партызанскага бою ў Вялікай Айчыннай вайне. У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання школ г. Пінска, прадстаўнікі ўладаў горада і раёна, гаркама КПБ, лагера “Лідар” і моладзевага парламента Пінскага раёна. 28 чэрвеня 1941 года, на шосты дзень вайны, па загадзе В.З.

24 чэрвеня 2023 года вучэбны корпус факультэта эканомікі і фінансаў наведалі выпускнікі 1983 года Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума.
​​​​​​​22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы без абвяшчэння вайны Германія напала на СССР. Пачалася Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
​​​​​​​10 чэрвеня адбыўся візіт рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча ў Ліньчжоўскі архітэктурны прафесійна-тэхнічны інстытут. У межах наведвання ВНУ адбылася сустрэча з дырэктарам Гуа Чангенг, яго намеснікам Гуа Пенг, кіраўніком па працы са студэнтамі Лі Фенг, кіраўніком аддзела штучнага інтэлекту Шэн Ксянбо і дырэктарам аддзела інтэграцыі прамысловасці і адукацыі Гу Джанмей. Установы адукацыі абмеркавалі перспектывы паступлення выпускнікоў Ліньчжоўскага архітэктурнага прафесійна-тэхнічнага інстытута ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на навучанне па праграмах бакалаўрыяту, а таксама магчымасці ўдзелу ў летніх і зімовых школах, арганізаваных у ПалесДУ. Сустрэча завяршылася цырымоніяй падпісання Дамовы аб супрацоўніцтве паміж кіраўнікамі ўстаноў адукацыі.

У Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў рэспубліканскі тыдзень моладзі і студэнцтва. У гэтым годзе мерапрыемствы Тыдня арганізаваны пад слоганам “Moladz.by: цэнім свет, ствараем будучыню!”.

У межах Дня інфармацыі і навукі 19 чэрвеня 2023 года прайшоў навукова-практычны семінар “Шлях да поспеху праз навуку”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены Савета маладых навукоўцаў, Клуба маладога лідара ўніверсітэта. Спікерамі на семінары выступілі члены Савета маладых навукоўцаў ПалесДУ:

​​​​​​​16 чэрвеня ў ПалесДУ прайшло пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў, якія паступаюць на навучанне за кошт сродкаў бюджэту на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і пераможцаў універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

​​​​​​​15 чэрвеня ў Ханойскім універсітэце навукі і тэхналогій праходзіць урачыстая цырымонія адкрыцця Дзён беларускай адукацыі ў В’етнаме з удзелам Міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца. У ВНУ разгорнута экспазіцыя “Адукацыя ў Беларусі”, дзе восем вядучых беларускіх універсітэтаў, у тым ліку Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, знаёмяць гасцей мерапрыемства з магчымасцямі навучання ў нашай краіне.

​​​​​​​13 чэрвеня 2023 года адбылося пасяджэнне міжведамаснай камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка ГУСАКОВА Уладзіміра Рыгоравіча. Адным з пытанняў для разгляду была ацэнка вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта як навуковай арганізацыі (за 2018 – 2022 гг.).

​​​​​​​З 7 па 9 чэрвеня 2023 года адбыўся II Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС на федэральнай тэрыторыі “Сірыус” (г.Сочы, Расійская Федэрацыя). Форум прысвечаны развіццю эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС, прыцягненню маладых прадпрымальнікаў і моладзі дзяржаў ЕАЭС у працэсы еўразійскай інтэграцыі, стварэнню новых магчымасцяў для самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення. У складзе беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах форуму прыняла ўдзел прадстаўнік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Усцімчук Алёна Уладзіміраўна, асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту, аспірант, метадыст факультэта дадатковай адукацыі.

Подписаться на Навiны