8 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень адзінаборстваў.
8 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень адзінаборстваў.
У межах інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана дыялогавая пляцоўка. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды”.
8 верасня ў межах Тыдня спорту і здароўя прайшоў тэлемост паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Нацыянальным дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург). Мадэратарам ад ПалесДУ выступіла дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Марыніч. З прывітальным словам да ўдзельнікаў відэасустрэчы звярнуўся прарэктар па навуковай працы, доктар тэхнічных навук, дацэнт Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.
Тыдзень спорту і здароўя ў ПалесДУ набірае абароты. 7 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё і матчавая гульня па баскетболу паміж зборнай камандай выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта і зборнай каманды ФАЗЛЖ у межах святкавання 925-годдзя горада Пінска і Дня народнага адзінства. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФАЗЛЖ Наталля Вітальеўна Карогвіч.
7 верасня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча-дыялог у межах марафону “17 граняў адзінства” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
У Палескім дзяржаўным універсітэце працягваецца Тыдзень спорту і здароўя. 6 верасня, у Дзень футбола, на спартыўным комплексе ўніверсітэта адбылася сустрэча па міні-футболу, прысвечаная 15-годдзю ліцэя ПалесДУ. У спаборніцтвах удзельнічалі: зборная каманда прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта, зборная каманда выкладчыкаў і навучэнцаў ліцэя.
Учора, 6 верасня, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адзначаў свой дзень нараджэння. У гэтым годзе прычына для святкавання асаблівая: БРСМ спаўняецца 20 гадоў. Асноўныя ўрачыстасці адбываліся ў горадзе Мінску, у Лошыцкім парку. Ад нашага ўніверсітэта ў мерапрыемстве ўдзельнічалі Захарава Дар’я, Лук’янчук Яўген, Даўгун Аляксандр – байцы студэнцкіх атрадаў, сакратар ПА ГА “БРСМ” з правамі РК Глаўдзель Ілона.
6 верасня адбылася традыцыйная сустрэча рэктарата ўніверсітэта са студэнтамі першага курса.
З 5 па 11 верасня 2022 года праходзіць штогадовае спартыўна-масавае мерапрыемства “Тыдзень спорту і здароўя”. 5 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня спорту і здароўя ў ПалесДУ.
3 верасня, у дзень завяршэння Другой сусветнай вайны, на базе УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшла міжнародная патрыятычная акцыя “Дыктант Перамогі”.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий