Рэспубліка Беларусь мае сталыя традыцыі навучання замежных студэнтаў. У Палескім дзяржаўным універсітэце, як і ў іншых ВНУ нашай краіны, назапашаны дастатковы вопыт, распрацаваны спецыялізаваныя методыкі, створана адпаведная кадравая база. На дзённай форме навучання факультэта эканомікі і фінансаў сёння навучаецца 12 замежных студэнтаў.









