Навiны бібліятэкi

У рамках навуковага даследавання наведаў кніжную выставу Фізіятэрапія. Курарталогія. Масаж", якая экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214). Быў прыемна здзіўлены падборкай літаратуры па дадзенай тэматыцы. Пераважная большасць інфармацыйных крыніц - гэта выданні апошніх 5 гадоў. Разнастайнасць тэм, іх сартаванне па актуальных пытаннях медыцыны далі магчымасць знайсці матэрыял па даследаванні, дазволіла хутка і эфектыўна прапрацаваць сучасныя аспекты і кірункі ў вобласці курорталогіі і аднаўленчага лячэння.

Да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая, на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214) падрыхтавана выстава-папярэджанне «Табакокурение и его последствия». На ёй прадстаўлены кнігі, часопісы і артыкулы з перыядычных выданняў аб шкодзе курэння і спосабах адмовы ад шкоднай звычкі. Гэты дзень быў устаноўлены ў 1987 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) для прыцягнення глабальнай ўвагі да тытунёвай эпідэміі і яе смяротных наступстваў. Сусветны дзень адмовы ад курэння або дзень без тытунёвага дыму адрасаваны да курцоў не толькі дзеля іх уласнага здароўя, а ў роўнай ступені дзеля здароўя іх блізкіх, якія вымушаны знаходзіцца побач з заўзятым курцам, а асабліва дзяцей.

18 траўня – Міжнародны дзень музеяў, прафесійнае свята музейных працаўнікоў, які адзначаецца ва ўсім свеце штогод. Гэта дата з'явілася ў календары з 1977 года, калі на XI генеральнай канферэнцыі Міжнароднай рады музеяў (ICOM) была прынята прапанова расійскай арганізацыі аб заснаванні гэтага культурнага свята. З 1978 года Міжнародны дзень музеяў стаў адзначацца больш як у 150 краінах. У гэты дзень па ўсім свеце цалкам бясплатна адчынены дзверы шматлікіх музеяў, і любы ахвочы можа даставіць сабе радасць, наведаўшы іх. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае свае адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў наведаць кніжную выставу “Фізіятэрапія. Курарталогія. Масаж», якая экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214). Выстава прысвечана актуальным пытанням аздараўлення насельніцтва, праблемам фізіятэрапіі, выкарыстанню ў медыцынскай практыцы сучасных тэхналогій дыягностыкі і лячэння хворых. Змест прадстаўленай літаратуры раскрывае сучасныя дасягненні ў галіне фізіятэрапіі, розныя метады курортнай тэрапіі, масажу.

Набліжаецца Дзень Перамогі! Гэты дзень быў марай мільёнаў нашых людзей, надзеяй, якой жылі і дзеля якой паміралі. Напярэдадні свята на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава "Маршалы Вялікай Перамогі". Творцам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне быў савецкі народ. Але для рэалізацыі яго намаганняў патрабаваўся высокі ўзровень ваеннага мастацтва Узброеных Сіл, які падтрымліваўся палкаводчым талентам военачальнікаў.

Героі нашай выставы - палкаводцы Вялікай Айчыннай вайны, маршалы Перамогі. Увазе чытачоў прадстаўлены даведачныя выданні, мемуары, мастацкая літаратура, якія расказваюць аб гераічных старонках гісторыі нашай Радзімы, аб ваенных перамогах, аб жыцці і дзейнасці палкаводцаў.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КРАСАВІКУ 2022 г.

У чытальнай зале бібліятэкі для студэнтаў групы 21 ЛМК-1 прайшоў агляд тэматычнай літаратуры, які ўваходзіць у камплект выданняў “Гістарычная памяць”, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці. Выданні, якія ўвайшлі ў камплект, закліканы садзейнічаць развіццю ў падрастаючага пакалення патрыятычных якасцей, прывіццю любові да роднай зямлі, павагі да яе гістарычнага мінулага.

Камплект уключае:

‒ «Памятныя мясціны Беларусі»/ склад.: В. М. Надтачаеў, Д. В. Кашавар;

‒ «99 знакамітых мясцін Беларусі» / склад: Д. В. Кашавар, К. К. Шастоўскі;

‒ «Я памятаю ўсё...» / уклад.: М. Чарняўскі, У. Ліпскі;

‒ «Жывы боль вайны»/ Л. А. Кучарава;

‒ «Сакральны свет традыцый. 99 урокаў народнай культуры»/ Я. Крук, А. Катовіч;

З 20 красавіка па 19 чэрвеня 2022 г. адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI.

Academic Reference уяўляе сабой самую поўную калекцыю апошніх даследаванняў у Кітаі і інтэгруе існуючыя англамоўныя акадэмічныя рэсурсы China National Knowledge Infrastructure. У базе даных прадстаўлены часопісы, доктарскія дысертацыі і дыпломныя работы, матэрыялы канферэнцый, штогоднікі, кнігі на англійскай мове, выдадзеныя ў Кітаі па прыродазнаўчых навуках, інжынерных тэхналогіях, сельскай гаспадарцы, філасофіі, медыцыне, эканоміцы, палітыцы, гуманітарных і сацыяльных навуках.

Набліжаецца галоўнае праваслаўнае свята Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ці Вялікдзень. Вялікдзень - гэта свята перамогі над смерцю. Слова «Вялікдзень» з грэчаскай мовы перакладаецца як «збавенне». Падобна да таго, як уся прырода вызваляецца ад зімовага сну, змываючы дажджом усё старое, непатрэбнае, ачышчаючыся, так і чалавек напярэдадні вялікага дня рыхтуе сябе да свята. 

На працягу многіх стагоддзяў гэты дзень з'яўляецца самым радасным часам у годзе. Напярэдадні цудоўнага свята супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Светлае Хрыстова Уваскрэсенне” на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус №3, к. 3314).

Подписаться на Навiны бібліятэкi