Навiны бібліятэкi

У бібліятэцы вучэбнага корпуса №3 (ауд.3221) арганізавана кніжная выстава  “Духоўныя скарбы беларускай культуры”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дазволяць падрабязней азнаёміцца з міфалогіяй, этнаграфічнай спадчынай, мастацкай культурай нашай краіны. Раздзел “Беларуская мова - мелодыя сэрца” узгадвае  найлепшыя творы беларускай літаратуры, знакавыя для беларусаў, якія паўплывалі на фарміраванне светапогляду.

Нацыянальная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці. Трэба памятаць і шанаваць духоўную спадчыну нашых продкаў і адраджаць беларускія народныя традыцыі. 

Запрашаем усіх здзейсніць гістарычнае падарожжа па кніжных выданнях. 

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Паважаныя першакурснікі!
Вы папоўнілі шэрагі студэнцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Супрацоўнікі бібліятэкі віншуюць вас з гэтай падзеяй і чакаюць на абанементах навучальнай літаратуры. Для вас падрыхтаваны камплекты падручнікаў

Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 1 курса ДзФН на 1 семестр 2023/2024 г.

З 11 па 18 верасня ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі за жнівень месяц бягучага года.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Сёння ва ўніверсітэце ў поўным аб'ёме рэалізаваны: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, вытворчасць і прасоўванне навукова-тэхнічных распрацовак, створана унікальнае адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на творчае самаразвіццё кожнага студэнта ў навучальным працэсе.

Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года дэлегатамі 14-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, штогод адзначаецца 8 верасня з мэтай нагадаць аб важнасці пісьменнасці ў жыцці людзей і грамадства ў цэлым, а таксама аб неабходнасці далейшых намаганняў па яе распаўсюджванню. Гэтае свята нясе ў сабе глыбокі сэнс і важны для грамадства пасыл - памятаць аб важнасці атрымання ведаў кожнаму, аб неабходнасці быць пісьменным і не пераставаць развівацца і навучацца. Бо зараз пісьменнасць - гэта не проста ўменне пісаць, чытаць і лічыць, а асноўны інструмент удзелу чалавека ў грамадскім і эканамічным жыцці сваёй краіны.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў жніўні 2023 г.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

У гэты святочны дзень жадаем усім студэнтам - выдатных вынікаў, мэтанакіраванасці і жадання ў пазнанні новага, актыўнага культурнага і спартыўнага жыцця, добрага здароўя і добрага настрою, педагогам - здароўя, рэалізацыі творчых задум і прафесійных дасягненняў.

У сучасным грамадстве веды становяцца важнейшым рэсурсам. У падрыхтоўцы спецыялістаў, якія валодаюць высокай прафесійнай кампетэнтнасцю, бібліятэка адыгрывае важную ролю, бо высокая якасць адукацыі сёння магчыма толькі пры наяўнасці традыцыйных і сучасных форм бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання студэнтаў універсітэта.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў чэрвені-ліпені 2023 г.

Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі!
Чым вы звычайна кіруецеся пры выбары кніг? Кагосьці прыцягвае яркі дызайн вокладкі, нехта перад паходам у бібліятэку праглядае спісы бэстсэлераў, а некаторыя прыслухоўваюцца да рэкамендацый сяброў і калег. А ці бывала з вамі такое, што ўбачыўшы ці пачуўшы пра кнігу, вас зацікавіла менавіта яе назва? Кожны пісьменнік і выдавец ведае - удалая назва - палова поспеху кнігі. А чытачам, у сваю чаргу, абавязкова жадаецца пазнаць, што ж такога цікавага хаваецца за гэтым незвычайным загалоўкам? Уяўляем вам падборку кніг, якія інтрыгуюць сваёй назвай… і не толькі. Гэтыя творы прымусяць вас забыцца пра ўсё на свеце і пільна сачыць за лёсамі герояў да апошняй старонкі.
Прыемнага чытання!

Подписаться на Навiны бібліятэкi