Навiны бібліятэкi

Да 26 жніўня 2023 года чытачам бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прадастаўлены тэставы доступ да Электронна-бібліятэчнай сістэмы "Айбукс". ЭБС "Айбукс" змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках: IT, эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, педагогіка, культура, мастацтва і інш.

Гэта больш за 40 000 выданняў ад 150 расійскіх выдавецтваў.

Самыя актыўныя, ініцыятыўныя, таварыскія і творчыя хлопцы горада Пінска, якія сабраліся ў моладзевых лагерах «Лідэр» і «Працавічок» паўдзельнічалі ў шэрагу прафарыентацыйных мерапрыемствах Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. З факультэтамі ВНУ і спецыяльнасцямі школьнікаў знаёмілі: загадчык кафедры тэхналогій аквакультуры, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Астранкоў А. В., старшыя выкладчыкі кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Горыш І.В. і кафедры біятэхналогіі Тынавец С.В., асістэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Астаповіч Т.Р., лабарант кафедры тэхналогій аквакультуры Шыкунец  А.Б. Школьнікі наведалі галіновыя лабараторыі біятэхналагічнага факультэта.

Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі! Нагадваем Вам, што пасля заканчэння экзаменацыйнай сесіі неабходна вярнуць у бібліятэку падручнікі і навучальныя дапаможнікі па прадметах, якія Вы паспяхова вывучылі.
Прагледзець, якая літаратура Вам выдадзена, можна на сайце ўніверсітэта на бібліятэчнай старонцы ў Электронным каталогу, прайшоўшы аўтарызацыю. Паролем для ўваходу ў электронны фармуляр служыць нумар чытацкага білета.
У выпадку страты ці пашкоджання літаратуры з фонду бібліятэкі, вам неабходна звярнуцца ў каб. 3331 у навучальным корпусе № 3 і замяніць гэтае выданне.
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падручнікі і навучальныя дапаможнікі на наступны семестр выдаюцца пры адсутнасці запазычанасці за папярэдні семестр.
            

Напярэдадні Дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна ў бібліятэцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была праведзена фотаакцыя “У Пушкінскі дзень з кнігай Пушкіна”. У ёй прынялі ўдзел ліцэісты і студэнты нашага ўніверсітэта:

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў маі 2023 г.

У чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332) да Сусветнага дня без тытуню арганізавана кніжная выстава “Дым, які нясе здароўе”, на якой прадстаўлены кнігі, паўнатэкставыя артыкулы з перыядычных выданняў аб негатыўным уздзеянні тытуню і курэння на арганізм чалавека, аб розных спосабах і метадах барацьбы з тытунекурэннем. Таксама на выставе прадстаўлены кнігі па здароваму ладу жыцця. Спорт, загартоўка, фізічныя нагрузкі, правільнае харчаванне - усё гэта дапамагае быць чалавеку бадзёрым, здаровым, актыўным.
Апошні дзень вясны - выдатны час для кардынальных перамен у жыцці. Зрабіце свой выбар на карысць адмовы ад курэння і захавання свайго здароўя!

«Іхтыялогія – навука аб рыбах» так называецца кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя аб свеце марскіх насельнікаў, прадстаўленая на абанеменце вучэбнай літаратуры (корпус 3, аўд. 3214). Рыбы - вельмі важны кампанент планеты Зямля. Выстава адлюстроўвае разнастайныя спецыфічныя прыстасаванні арганізма рыбы да асяроддзя пражывання, змяшчае пытанні па размнажэнню і біялагічных характарыстыках рыб, асаблівасцях іх жыццёвага цыкла.

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН, а адбылося гэта 20 верасня 1993 года. Мэта свята - прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння існуе вялікая колькасць.
Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям'і ў грамадстве і ў адносінах да яе дзяржавы.

Сям'я - гэта адна з галоўных каштоўнасцяў у нашым жыцці. Сем'і бываюць розныя, і для кожнага - гэта нешта сваё, асаблівае. Кожная сям'я ўнікальная, у кожнай - свае традыцыі і правілы, болі і радасці. Якой бы ні была ваша, важна, каб у ёй панавалі каханне, паразуменне і павага адзін да аднаго. Пабудаваць такую сям'ю - сапраўднае мастацтва, якое патрабуе вопыту, мудрасці і добрага прыкладу перад вачыма. 
Прапануем вам некалькі займальных твораў, якія дапамогуць адказаць на самыя складаныя пытанні пра каханне, сям'ю, бацькоў і дзяцей, знайсці выйсце з самых няпростых унутрысямейных канфліктаў і сітуацый.

5 кніг аб сям'і

З 10.05.2023 г. па 09.06.2023 г. Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты тэставы доступ да кітайскай платформы Wanfang Data.

Базы дадзеных уключаюць: часопісы, дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, законы, прадукцыю кітайскіх кампаній, кітайскія нацыянальныя стандарты, кітайскія патэнты, нацыянальныя навуковыя ўзнагароды / дасягненні, кітайскі індэкс навуковага цытавання і г. д.

Прадастаўляецца доступ да самага шырокага спектру электронных рэсурсаў па розных тэматыкам: медыцына, бізнэс, прамысловасць, навука, адукацыя, літаратура і мастацтва, тэхніка і т. д.

Усё ў фармаце PDF і HTML

Подписаться на Навiны бібліятэкi