Нобелеўская прэмія па літаратуры

Нобелеўская прэмія па літаратуры - адна з найбольш прэстыжных міжнародных прэмій, якая штогод прысуджаецца за выдатныя навуковыя даследаванні, рэвалюцыйныя вынаходкі або буйны ўклад у культуру або развіццё грамадства.
Прапануем вашай ўвазе віртуальную выставу
«Чытаем кнігі Нобелеўскіх лаўрэатаў».

Пашыранае пасяджэнне Савета маладых вучоных ПалесДУ

​​​​​​​30 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне Савета маладых вучоных установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”. Старшыня Савета, Вераб’ёва Марыя Міхайлаўна, падрыхтавала даклад аб выніках работы Савета маладых вучоных  за 2022 год, а таксама прапанавала план мерапрыемстваў на 2023 год.

Праект Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра “Валанцёрскі навігатар”

​​​​​​​25-26 лістапада нашы студэнты-валанцёры Аліна Каралькова, Яна Клыга і Ангеліна Мікулка прынялі ўдзел у другім этапе праекта “Валанцёрскі навігатар”, які рэалізуецца Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам.

Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці

25 лістапада 2022 года ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці” адбылося ўрачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле  прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога  камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, кіраўніцтва ўніверсітэтаў вобласці, ветэранаў будатрадаўскага руху і студэнтаў.

Агляд-конкурс добраахвотных дружын і моладзевых атрадаў правапарадку

​​​​​​​23 лістапада ў Пінску прайшоў гарадскі агляд-конкурс добраахвотных дружын і моладзевых атрадаў правапарадку. У спаборніцтвах  сярод атрадаў аховы правапарадку каманда нашага ўніверсітэта МААП “Бастыён” заняла 3 месца.

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 2 па 9 снежня ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лістападзе.

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛІСТАПАДЗЕ 2022 г.

1 снежня - Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам

Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень - напамін аб неабходнасці спыніць глабальнае распаўсюджванне невылечнага інфекцыйнага захворвання. Сімвалам барацьбы з сіндромам набытага імунадэфіцыту з'яўляецца чырвоная стужачка, якая абазначае падтрымку, спачуванне і надзею на будучыню без гэтай каварнай хваробы.
У Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам сусветная грамадскасць заклікае не проста памятаць пра гэтую пакуль невылечную хваробу, але і фарміраваць талерантнае стаўленне да людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Подписаться на