Спорт высокіх дасягненняў
Студэнту ПалесДУ Казаку Рыгору прысвоена званне Майстра спорту Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ.
- Подробнее о Спорт высокіх дасягненняў
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Студэнту ПалесДУ Казаку Рыгору прысвоена званне Майстра спорту Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ.
Інфармацыйная бяспека з'яўляецца адной з найбольш важных абласцей у сучасным свеце тэхналогій. З кожным днём пагрозы ў інтэрнэце становяцца ўсё больш сур'ёзнымі. З удасканаленнем існуючых тэхналогій захоўвання, перадачы і апрацоўкі інфармацыі, а таксама са з'яўленнем новых, узнікае ўсё больш патэнцыйных уразлівасцяў, таму адмыслоўцам, якія займаюцца абаронай інфармацыі, неабходна быць у курсе апошніх тэндэнцый і тэхналогій. Адным з лепшых спосабаў атрымаць веды і навыкі з'яўляецца чытанне літаратуры, напісанай экспертамі ў гэтай галіне.
У 2025 годзе адбудзецца найважнейшая для Рэспублікі Беларусь падзея - выбары кіраўніка дзяржавы. У бібліятэцы пачалі ўжо весці інфармацыйную і асветніцкую работу, ствараючы інфармацыйнае асяроддзе, неабходнае для прыняцця выбаршчыкамі абгрунтаваных рашэнняў. У чытальнай зале бібліятэкі (вул. Пушкіна, 4, аўд. 3332) арганізавана інфармацыйная выстава “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, дзе можна азнаёміцца з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб парадку правядзення выбараў, з асаблівасцямі перадвыбарнай кампаніі.
8-9 лістапада ў Пінску прайшла рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства", якая ўключала шэраг мерапрыемстваў - "Нясумная НЕлекцыя", выставы, у ліку якіх "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943—1944 гг.”, сабраная з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны, “Кнігі ў дар Прэзідэнту”, экспазіцыя Беларускага тэлеграфнага агенцтва “Беларусь. Узлёт», адкрыццё арт-аб'екта са слоганам «Будучыня Беларусі ў тваіх руках», гарадскі квэст «Гэта маё роднае».
З 30 па 31 кастрычніка 2024 года ва ўстанове адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" прайшоў семінар-нарада прарэктараў па навуковай рабоце ўстаноў вышэйшай адукацыі па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення дзейнасці галіновых лабараторый у сістэме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2 лістапада 2024 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт расчыніў свае дзверы перад абітурыентамі. Для абітурыентаў працавала кансультацыйная лабараторыя "Твой прафесійны выбар", дзе можна было прайсці прафэставанне.
10 лістапада адзначаецца Сусветны дзень навукі за мір і развіццё. Гэтае свята нагадвае аб неабходнасці выкарыстання навукова-тэхнічных дасягненняў у інтарэсах міру і развіцця на карысць чалавечай цывілізацыі, падкрэслівае важнасць і актуальнасць навукі для паўсядзённага жыцця.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КАСТРЫЧНІКУ 2024 г.
У Цэнтры беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый адбылася сустрэча кіраўніцтва ПалесДУ і БрДУ ім. А.С. Пушкіна.
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя банкаўскай адукацыі на Палессі, 25 кастрычніка 2024 года на факультэце эканомікі і фінансаў УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" прайшла юбілейная XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Банкаўская сістэма: устойлівасць і перспектывы развіцця". Адкрыў канферэнцыю рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий