Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе
15 чэрвеня адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе. Сярод пераможцаў - Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які пацвердзіў званне лаўрэата конкурсу. Высокай прэміі ВНУ ўдастоена ўжо двойчы: у 2018 і 2021 годзе.