Навiны

​​​​​​​Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч прымае ўдзел у 1-ым Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У рамках форуму падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Подпіс пад пагадненнем паставіў і рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.

Таксама форум прадугледжвае ўдзел у секцыйных пасяджэннях, наведванне ўніверсітэтаў і правядзенне двухбаковых сустрэч.

​​​​​​​Прадстаўнікі Савета маладых вучоных ПалесДУ ў рамках мадэлі ўзаемадзеяння: школа-універсітэт правялі квэст «Brain Quiz» сярод навучэнцаў 9 «Б» класа ДУА «Гімназія №2 г.Пінска», распрацаваны старшынёй СМВ БарДУ ШАПОВІЧАМ Я. Г. і ўдасканалены старшынёй СМВ ПалесДУ ВАРАБ'ЁВАЙ М. М., сакратаром СМВ ПалесДУ Дзмітравіч Н. П. навучэнцы школы былі падзеленыя на каманды, у кожнай з якіх прысутнічаў студэнт біятэхналагічнага факультэта ў якасці куратара. У працэсе гульні дзеці адказвалі на розныя пытанні, звязаныя з навукай, гісторыяй і мастацтвам, якія спрыялі фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, маральнай, экалагічнай і эстэтычнай культуры.

​​​​​​​16 лістапада 2023 г.каманда ПалесДУ прыняла ўдзел у XIII Міжнароднай алімпіядзе «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва», арганізаванай Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Ф. Скарыны. Мерапрыемства праводзілася ў дыстанцыйнай форме кафедрай гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф.Скарыны. У склад нашай каманды ўвайшлі студэнты, якія ўжо прымалі ўдзел у алімпіядзе па гісторыі ў мінулым годзе. Факультэт эканомікі і фінансаў прадстаўлялі Тамара Лазіцкая (гр. 21 ЛМК-2), Вераніка Раманюк і Марта Чалей (гр. 22 ФРЭ-1). Ад факультэта здаровага ладу жыцця ў алімпіядзе ўдзельнічаў Марк Максімук (гр. 22 ФРЭ-1).

​​​​​​​16 лістапада адбыўся Гала-канцэрт конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «Дэбют - 2023»! Сёлета на конкурсу было прадстаўлена больш за 60 нумароў ад першакурснікаў і ліцэістаў, конкурсныя работы якіх адрозніваліся арыгінальнасцю і любоўю да той справы, якой яны займаюцца.

​​​​​​​15 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў III працоўнага семестра.

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна і старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лемяшэўскі Лявонцій Антонавіч, якія падзяліліся асабістым вопытам работы ў будатрадах у камсамольскія часы і пажадалі дзецям поспехаў у іх працоўнай дзейнасці. У завяршэнні гутаркі студэнтам расказалі аб правядзенні электаральнай кампаніі 2024 года і ключавых момантах адзінага дня галасавання, падкрэслілі значнасць і важнасць кожнага голасу для развіцця нашай краіны.

​​​​​​​У Брэсцкай крэпасці дадзены старт будаўніцтву Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі і Брэсцкай крэпасці. Пачатак сапраўды грандыёзнай падзеі даў суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў самакіравання, студэнты ВНУ і навучэнцы патрыятычных класаў школ, актыў БРСМ, вайскоўцы, грамадскасць - усяго каля 300 чалавек. У ліку тых, хто ўнёс уклад у значную для краіны падзею-каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Валерыем Дунаем.

​​​​​​​11 лістапада 2023 года рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, супрацоўнікі і студэнты ВНУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г.Брэсце.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка байцам 131 артылерыйскага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

Падчас суботніка рэктар ПалесДУ сумесна з супрацоўнікамі і студэнтамі плённа папрацавалі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсце прайшоў рэгіянальны тур аднаго з самых папулярных у студэнцкім асяроддзі праектаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023".

На тытул лепшага студэнта Брэстчыны, які прадставіць вобласць у рэспубліканскім фінале, прэтэндавалі сем пераможцаў адборачных універсітэцкіх тураў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Ганна Кавалеўская.

​​​​​​​9 лістапада студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" Кавальчук Дар'я, Саковіч Вераніка і Паляшук Сафія прынялі ўдзел у Х Беларуска-кітайскім Маладзёжным інавацыйным форуме «Новыя гарызонты – 2023» у г.Мінску.

Подписаться на Навiны