​​​​​​​1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, у Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў дабрачынны кірмаш. Мерапрыемства арганізавана для прыцягнення ўвагі да патрэб пажылых людзей, дапамогі і падтрымкі старэйшага пакалення. Студэнты і выкладчыкі з энтузіязмам прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.

​​​​​​​30 верасня 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча замежных студэнтаў з прадстаўнікамі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Пінскага ГАУС, аддзела міжнародных сувязей і аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, прысвечаная пытанням, звязаным са знаходжаннем замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
​​​​​​​30 верасня студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, біятэхналагічнага і інжынернага факультэтаў прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай экалагічнай акцыі "Мы клапоцімся", якая праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
19 верасня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Спартыўна-патрыятычных гульняў "Сіла ў адзінстве і стварэнні". Мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства і праводзіцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка". Арганізатарам спаборніцтваў выступіў УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт".
​​​​​​​18 верасня УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" і ГА "Беларуская алімпійская акадэмія" заключылі дагавор аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч і Старшыня акадэміі Апанчук Наталля Валер'еўна.

​​​​​​​Горад над Бугам у гэтым годзе стаў пляцоўкай для мерапрыемстваў з нагоды прафесійнага свята машынабудаўнікоў з усёй краіны. Ён праходзіць пад слоганам "Час магчымасцей - час перамог". Вялікая выстава разгарнулася ў лёгкаатлетычным манежы. Сярод удзельнікаў і прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Увазе наведвальнікаў выстаўкі прадстаўлены наступныя экспазіцыі: "Біятэхналогіі мікраарганізмаў і грыбоў", "Інавацыйныя тэхналогіі водазабеспячэння".

​​​​​​​17 верасня адбылася прафілактычная сустрэча студэнтаў першага курса з участковым інспектарам ІСН Пінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў, старшым лейтэнантам міліцыі Хадакоўскай Ірынай Леанідаўнай.

​​​​​​​17 верасня 2025г. на факультэце дадатковай адукацыі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з Інстытутам Канфуцыя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна стартавалі навучальныя курсы па адукацыйнай праграме «Кітайская мова (курсы падрыхтоўкі да іспыту HSK)».
​​​​​​​Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў у атмасферы павагі да гісторыі і традыцый Беларусі. Студэнтаў і выкладчыкаў павіншавалі з надыходзячым святам, расказалі аб гісторыі ўзнікнення Дня народнага адзінства, падкрэсліўшы яго важнасць для аб'яднання народа і ўмацавання нацыянальнага духу, адзначылі асаблівую значнасць свята для захавання гістарычнай памяці і культурных традыцый Беларусі, а таксама заклікалі студэнтаў быць актыўнымі і неабыякавымі грамадзянамі, здольнымі ўносіць.
13 верасня 2025 года ў Парку ім. М. Горкага ў горадзе Мінску прайшоў "Фестываль прафесій". Навучальныя ўстановы з розных куткоў краіны прадстаўлялі сябе і знаёмілі юных удзельнікаў фестывалю з рознымі прафесіямі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на дадзеным мерапрыемстве прадстаўляла Каласоўская Кацярына Міхайлаўна – старшыня Савета маладых навукоўцаў, асістэнт кафедры эканомікі і бізнесу.
Подписаться на Навiны