Навiны

18 мая ў межах правядзення Адзінага дня інфармавання ліцэісты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам выхавацеля Козак Жаны Уладзіміраўны наведалі музейныя пакоі.
16 мая 2023 г. прайшоў агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў – ПІНСК ІНВЕСТ УІКЭНД – 19! У межах папярэдняга агляду бізнес-ідэй навучэнцамі і студэнтамі розных груп і спецыяльнасцей былі прадстаўлены праекты, якія маюць эканамічную і сацыяльную значнасць. Асноўная доля праектаў маладых распрацоўшчыкаў закранае даследаванні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
​​​​​​​Студэнты, ліцэісты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прынялі ўдзел у гарадскім ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
12 мая ў Прэс-цэнтры Дома друку адбылася прэс-канферэнцыя “Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія 2023 на прыкладзе Брэсцкай вобласці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.
У межах узмацнення навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 11 мая 2023 было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні паміж ПалесДУ і Палескім аграрна-экалагічным інстытутам (ПАЭІ). ПАЭІ НАН Беларусі (г. Брэст) спецыялізуецца на правядзенні фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне распрацоўкі навукова-абгрунтаваных мер, накіраваных на захаванне і рацыянальнае карыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу палескага рэгіёна, што ў поўнай меры адпавядае задачам Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 “Аб стварэнні ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” з арыентацыяй на дадзены рэгіён.
З 2 па 5 мая на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў ХІІІ адкрыты міжнародны моладзевы форум  «Я кажу “Так”!», у якім прыняла ўдзел намеснік старшыні Каардынацыйнага савета ПалесДУ Юдзіна Вікторыя.
​​​​​​​9 мая, у Дзень Перамогі, на галоўнай пляцоўцы горада Пінска прайшоў урачысты парад. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічных арганзацый “БРСМ”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прадстаўнікі прафкама ПалесДУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве, на якім аддалі даніну памяці загінуўшым і ўшанавалі жывых ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

​​​​​​​27 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году міра і стварэння з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца, міністра інфармацыі Уладзіміра Барысавіча Пярцова, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршаха Экзарха ўсяе Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігара Аляксандравіча Марзалюка.

​​​​​​​26 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася “Дыктоўка Перамогі”. Студэнты ўніверсітэта, ліцэісты і навучэнцы школ г.Пінска з энтузіязмам выконвалі ўсе заданні тэста. На пытанні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнасці і патрыятызму яны з лёгкасцю  далі адказы.

У напісанні дытоўкі прынялі ўдзел больш за сотню актывістаў БРСМ Пінска.

Праект “Дыктоўка Перамогі” рэалізуе БРСМ з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання.

​​​​​​​22 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, моладзь і ўсе астатнія нераўнадушныя беларусы прымаюць удзел у вясеннім навядзенні парадку. Да рэспубліканскага суботніка на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам далучылася адміністрацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўнівер
Подписаться на Навiны