Сучасная бібліятэка – гэта не толькі кнігі, адукацыйны цэнтр, а гэтае месца цікавых сустрэч, зносін, знаёмства. 5 мая да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта для супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў групы 23ЛМК-1 была арганізавана сустрэча з удзельнікамі клуба літаратараў "Пiнчукi" цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Я.Янішчыц. Пра сябе, пра сваю творчасць, пра нараджэнне сваіх вершаў і пра тое, што заахвоціла іх да творчасці падзяліліся: старшыня клуба “Пiнчукi” Завадская Жанна Яўгенаўна, Шкледа Людміла Савічна, Варонін Уладзімір Віктаравіч, Чаленка Аляксандр Паўлавіч.