Навiны бібліятэкi

     Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. 

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Сёння ва ўніверсітэце ў поўным аб'ёме рэалізаваны: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, вытворчасць і прасоўванне навукова-тэхнічных распрацовак, створана унікальнае адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на творчае самаразвіццё кожнага студэнта ў навучальным працэсе. Бібліятэка, развіваючыся разам з універсітэтам, з'яўляецца цэнтрам інфармацыйнай прасторы для навучальнай, выхаваўчай працэсаў і навукова-даследчай дзейнасці, далучае сваіх чытачоў да культурнай спадчыны, духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу чалавецтва.

         Першыя дні ў навучальнай установе заўсёды няпростыя. Многім складана адаптавацца да новай абстаноўкі, ператварыцца з учорашняга школьніка ў сапраўднага студэнта. Першакурсніку трэба настройвацца на пазітыў і верыць у сябе. У гэтым дапаможа кніжная выстаўка “Вучоба Удача Поспех” (каб.3221).
На выстаўцы прадстаўлена літаратура, якая падкажа, як знайсці ключ да сваёй прадуктыўнасці, адаптавацца ў працэсе навучання, наладзіць адносіны, зразумець матывы сваіх і чужых учынкаў, навучыцца пазбягаць канфліктаў з навакольнымі, перагледзець свае паводзіны і паводзіны людзей навокал. Таксама на выставе вы знойдзеце мастацкую літаратуру аб моцных асобах, аб каханні і сяброўстве, аб пошуках свайго месца ў жыцці.

     Дарагія студэнты, ліцэісты і выкладчыкі! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! Няхай гэты год будзе поўны адкрыццяў і цікавых падзей. Жадаем студэнтам поспехаў у вучобе, выкладчыкам - натхнення і цярпення, а бацькам - гонару за сваіх дзяцей. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю пазнання і імкненнем да новых вышынь!
     Свята 1 верасня - гэта свята, якое заклікана падкрэсліць важнасць адукацыі. Дзень ведаў — гэта не проста святкаванне пачатку вучобы, але і напамін пра тое, наколькі важныя адукацыя і навука ў нашым жыцці. Веды вядуць нас наперад, дапамагаюць раскрываць патэнцыял, ствараюць умовы для інавацый і павышэння якасці жыцця.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Прапануем Вам азнаёміцца ​​з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў МАЕ-ЧЭРВЕНІ 2025 г.

22 чэрвеня - самая журботная і трагічная дата ў гісторыі нашай краіны. На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана «Барбароса», паводле якога нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР.

​​​​​​​ Вялікая Айчынная вайна была небывалай па сваіх маштабах і жорсткасці бітвай савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, і мы мусім памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за нашую свабоду і незалежнасць.

Сітуацыі экстрэмальнага характару: пажары, аўтамабільныя аварыі, паводкі, якія забіраюць жыцці людзей і прыводзяць да розных траўм - нярэдкія ў нашым жыцці. Ад таго, як мы правільна дзейнічаем у такой сітуацыі, залежыць сур'ёзнасць наступстваў.

У траўні 2025 года апублікаваная новая рэдакцыя міжнароднага рэйтынгу рэпазітароў Transparent Ranking of Open Access Repositories. Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сярод 4592 інстытуцыйных рэпазітароў і электронных бібліятэк займае 182-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу і 9-ю сярод інстытуцыйных рэпазітароў Беларусі.

      Штогод 5 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя - дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта і прымеркаванае да міжнароднага Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, абвешчанага ААН у 1972 годзе. Гэта нагода не толькі адзначыць поспехі краіны ў галіне экалагічнай бяспекі, але і нагадаць аб персанальнай і карпаратыўнай адказнасці за прыроду, ад якой непасрэдна залежыць якасць жыцця, устойлівае развіццё і канкурэнтаздольнасць беларускага бізнесу. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь разглядае экалагічную бяспеку як самастойны від нацыянальнай бяспекі краіны разам з палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай і іншымі. 

Курэнне выклікае з кожным годам усё большую трывогу сусветнай грамадскасці. Гэтая шкодная звычка самым адмоўным чынам адбіваецца на здароўе людзей, перашкаджае жыць паўнавартасным жыццём, не дае магчымасці рэалізаваць сябе як асоба. На абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус № 3, аўд. 3214) аформлена кніжная выстава-перасцярога "небяспека згубных звычак", прысвечаная барацьбе з курэннем.

Подписаться на Навiны бібліятэкi