Урачыстае закрыццё ІІІ Працоўнага семестра 2025 года ў Брэсцкай вобласці

18 лістапада ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбылося ўрачыстае закрыццё ІІІ Працоўнага семестра 2025 года. Гэта падзея стала яркім вынікам работы студэнцкіх атрадаў Брэстчыны, аб'яднаўшы прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў, ветэранаў студатрадаўскага руху і лепшых байцоў маладзёжных атрадаў, у ліку якіх прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнтам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прызначана стыпендыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

​​​​​​​Пасведчанні аб назначэнні персанальных стыпендый Беларускага прафсаюза работнікаў і іншых устаноў уручылі рэктар ПалесДУ Валерый Іванавіч Дунай і старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аліна Аляксандраўна Валасевіч.

Віншуем з прысваеннем вучонага звання дацэнта!

​​​​​​​Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме ВАК 5 лістапада 2025 г. вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Біялогія» прысвоена Аль Меселмані Маханаду Алі.

Мітынг, прысвечаны 108-м угодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі

​​​​​​​Выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі ПалесДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 108-м угодкам Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У рамках святочнага мерапрыемства адбылося ўручэнне членскіх білетаў БРСМ студэнтам ПалесДУ. Пасля цырымоніі ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка У.І. Леніну, аддаўшы даніну павагі гістарычнай спадчыне.

Міжнародная школа маладых вучоных: новыя гарызонты для ПалесДУ

​​​​​​​У перыяд з 3 па 7 лістапада прайшоў навукова-папулярны візіт студэнтаў і выкладчыкаў інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Петразаводскі дзяржаўны ўніверсітэт. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя Казыра Аляксея Віктаравіча і Шыкунца Аляксея Барысавіча, а таксама пры ўдзеле сакратара ВА ГА БРСМ УА "ПалесДУ" Арцёмчык Ксеніі Мікалаеўны, група студэнтаў прыняла ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прадугледжаных праграмай візіту. У ходзе работы Міжнароднай школы маладых вучоных нашы выкладчыкі выступілі з дакладамі па тэматыцы навуковых даследаванняў кафедры і факультэта.

Абітурыенты распавялі пра свае ўражанні: дзень у ПалесДУ

​​​​​​​У рамках Дня адчыненых дзвярэй абітурыенты атрымалі ўнікальную магчымасць адчуць сябе сапраўднымі студэнтамі. Госці факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця правялі насычаны дзень разам з групай 25ФК-3, прыняўшы ўдзел у навучальных занятках па лёгкай атлетыцы, гімнастыцы і футболе.

Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва

       З 17 па 21 лістапада ў Беларусі пройдзе маштабны Тыдзень прадпрымальніцтва, арганізаваны Міністэрствам эканомікі. Тыдзень аб'яднае прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, бізнес-саюзы, парады па развіццю прадпрымальніцтва, універсітэты, ініцыятыўную моладзь.

Урачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам аспірантуры

​​​​​​​6 лістапада 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў "Даследчык" выпускнікам аспірантуры 2025 года. З прывітальнай прамовай і словамі наказу да выпускнікоў звярнулася прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Ірына Аляксандраўна Прыгодзіч.

Сустрэча з памочнікам пракурора па асобых даручэннях Пінскай міжраённай пракуратуры

​​​​​​​3 лістапада 2025 года з калектывам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэлася памочнік пракурора па асобых даручэннях Гардзейка Алена Віктараўна.

Сустрэча з аўтарскім калектывам кнігі "Наш Прэзідэнт"

3 лістапада 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарысу "Наш Прэзідэнт". Мадэратарам сустрэчы выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
Подписаться на