Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут"
- Подробнее о Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут"
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Бібліятэка унiверсiтэта падтрымала праект "Кожная пятніца – роднае, сваё", аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб прыгажосці беларускага краю, аб меладычнасці роднай мовы, аб таленце беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, майстроў і вытворцаў! Гэта больш, чым проста ідэя, – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў снежні 2025 - студзені 2026 г.
27 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Першага намесніка Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргеенкі Ігара Пятровіча і старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пархомчыка Пятра Аляксандравіча з выкладчыкамі і студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мадэратарам сустрэчы выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
27 студзеня 2026 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргеенка Ігар Пятровіч і старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пархомчык Пётр Аляксандравіч. Дэлегацыя наведала выставу-прэзентацыю Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе былі прадстаўлены ключавыя напрамкі дзейнасці, а таксама найноўшыя навуковыя і інавацыйныя распрацоўкі. Гасцей віталі актывісты Студэнцкай рады ўніверсітэта і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў універсітэта.
Віншуем Латыша Яраслава, навучэнца ліцэя ПалесДУ, з перамогай у абласным этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Яраслаў заняў першае месца ў абласным этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі" з праектам "Інтэнсіўная візуалізацыя дызайну нерухомасці ў Unity".
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий