Пісьменнікі-юбіляры 2020

У беларускай літаратуры 2020-ы год вельмі багаты на юбілеі. Сёлета беларуская літаратрура налічвае 27 юбіляраў-пісьменнікаў:  Кузьмы  Чорнага, Андрэя Макаёнка, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Зуёнка, Аляксея Дударава і інш.

Памяці навукоўца

Яўген Аляксандравіч Маслоўскі - доктар педагагічных навук, прафесар, у Палескім дзяржаўным універсітэце працаваў з 2008 па 2015 год. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку: манаграфій, навучальных дапаможнікаў, метадычных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў у рэферыруемых часопісах і зборніках, замежных выданнях і выданнях ВАК РБ, артыкулаў і дакладаў на міжнародных канферэнцыях. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў і дактароў педагагічных навук. Запомніўся студэнтам і выкладчыкам як выдатны педагог.

Зіма - чароўная пара года

Хочаце даведацца пра асаблівасці зімовай рыбалкі? Ці як ўвасобіць зімовую казку ў інтэр'еры? Запазычыць веды ў галіне кліматалогіі і метэаралогіі? Ці яшчэ раз паглыбіцца ў гісторыю зімовых святаў?

Прэстыжная прэмія - Нобелеўская

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "Прэстыжная прэмія - Нобелеўская", якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3221).

Альфрэд Бернхард Нобель - удачлівы бізнэсмэн, таленавіты вынаходнік, падарожнік, дабрадзей. Амаль усё, што меў ён завяшчаў тым, «хто на працягу папярэдняга года зрабіў навуковыя адкрыцці, якія прынясуць самую вялікую карысць чалавецтву ...».

Мой любімы горад - ПІНСК!

Дзень у гісторыі

Пінск - горад старажытны, з амаль тысячагадовай гісторыяй. Ён упершыню згадваецца ў 1097 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў". Пінск быў другім горадам у Тураўскім княстве, якое называюць таксама Турава-Пінскім, а ў канцы XII стагоддзя стаў цэнтрам асобнага Пінскага княства. Яшчэ Пінск вельмі часта называюць сталіцай Палесся. Але ці толькі сталіцай Палесся?

Памяці навукоўца

Светлай памяці бліскучага вучонага, педагога і дзіўнага чалавека дацэнта кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм Ільіна Аляксандра Львовіча прысвечана выстава яго работ, арганізаваная ў бібліятэцы (1 корпус, чытальная зала №1) і віртуальная выстава яго публікацый.

Майстар-клас «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…»

16 студзеня 2021 года прайшоў майстар-клас «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…» па вырабе паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка», які быў прысвечаны васьмідзесяцігоддзю народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна.

3 пытанні магістру кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту

Калоша Павел Мікалаевіч, магістр. З 2019 года супрацоўнік ААТ «МАЗ» - кіруючай кампаніі холдынгу БелаўтаМАЗ. Пасада: эканаміст, галоўнае ўпраўленне эканомікі. 

Прэзентацыя кафедры фінансавага менеджменту

Кафедра фінансавага менеджменту ўтворана ў сакавіку 2020 года шляхам аб'яднання 2-х кафедраў: фінансаў і бухгалтарскага ўліку, з мэтай дыверсіфікацыі эканамічнай падрыхтоўкі студэнтаў, больш поўнага задавальнення патрэбаў краіны ў спецыялістах у галіне фінансаў, страхавой справы і бухгалтарскага ўліку.  Місія кафедры - забяспечыць якасную адукацыю ў галіне кіравання фінансамі арганізацый розных формаў уласнасці і сфер дзейнасці з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і актыўных метадаў навучання на аснове інтэграцыі адукацыйнай, навуковай, выхаваўчай і грамадскай дзейнасці.
Подписаться на