30 cтудзеня 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221) дэманструецца выстава "Беларускі майстар слова", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод.

Міфы і фальклор народаў свету

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) аформлена кніжна-часопісная выстава «Міфы і фальклор народаў свету». На выставе прадстаўлена літаратура, прысвечаная міфам і легендам старажытнай Грэцыі, Рыма, Егіпта, Індыі, ірландскай, скандынаўскай, славянскай і рускай міфалогіі. У раздзеле «Беларусь у легендах і паданнях» сабраны цікавыя звесткі пра герояў беларускіх легенд, міфаў, паданняў, казак.

У бібліятэцы адкрылася кніжная выстава "Філасофія і грамадства"

Выстава «Філасофія і грамадства» экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) і прысвечана філасофіі - асобай форме пазнання свету, што ўстанаўлівае агульныя прынцыпы быцця і прынцыпы адносін чалавека да свету. На выставе прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя дапаможнікі, якія раскрываюць асноўныя ідэі філасофіі, пытанні ўпарадкавання грамадства, пытанні сацыяльнай філасофіі.

Сусветная эканоміка

"Сусветная эканоміка" - так называецца кніжна-часопісная выстава, арганізаваная на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус №3, к. 3214). На ёй прадстаўлена вучэбная, навуковая і навукова-папулярная літаратура, у якой выкладзены рэальныя працэсы развіцця сучаснай сусветнай эканомікі, як у цэлым, так і па асобных краінах. Асаблівае месца адведзена супастаўляльнаму аналізу розных краін, розных сацыяльна-эканамічных сістэм з мэтай здабывання карыснага замежнага вопыту.

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступлення літаратуры". З 15 студзеня па 22 студзеня ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў снежні.

Часопіс «Эканоміка і банкі» у EBSCO

З 2021 года часопіс Палескага дзяржаўнага універсітэта «Эканоміка і банкі» размешчаны і будзе індэксавацца міжнароднай мультыдысцыплінарнай базай дадзеных EBSCO. Кампанія EBSCO заснавана ў 1944 годзе ў ЗША, гэта вядучы пастаўшчык электронных сэрвісаў і баз дадзеных на рынку інфармацыйных паслуг, сусветны лідэр у забеспячэнні доступу да навуковай інфармацыі. На сённяшні дзень гэта больш за 450 паўнатэкставых баз дадзеных, больш за 360 тыс. навуковых часопісаў, каля 160 тыс.

Створым свята сваімі рукамі

Набліжаецца Новы год. Гэта пара падарункаў, цудаў, добрага настрою, усмешак і шчасця. Кожны з нас задаецца пытаннем - што падарыць сваім блізкім. Бо хочацца прэзентаваць нешта незвычайнае, новае, цікавае, карыснае і запамінальнае! А калі прыгатаваць падарунак сваімі рукамі? Выдатная ідэя! Ўпрыгажэнні, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды выглядаюць прыгожымі і, галоўнае, крэатыўнымі.

Подписаться на