Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта палепшыў пазіцыі ў сусветным рэйтынгу!

3 лютага 2022 года апублікаваны даныя 13-га выдання міжнароднага рэйтынгу TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar (February 2022). Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па-ранейшаму застаецца ў дзесятцы найлепшых сярод рэпазітараў, электронных архіваў, электронных бібліятэк Беларусі і займае 8-ю пазіцыю, а таксама з'яўляецца лідэрам па Брэсцкай вобласці.

2022 год аб'яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці

У чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3) адкрылася кніжная выстава "2022 – Год гістарычнай памяці". Гісторыя народа - гэта наша мінулае, урокі жыцця і памяць. Гэта тое, што вызначае нашую сучаснасць. Прадстаўленыя матэрыялы дазволяць больш даведацца пра гістарычную, культурную, духоўную і гераічную спадчыну Беларусі. Выстава складаецца з трох раздзелаў: "Гістарычнае мінулае", "Адзінства беларускага народа" і "Гераічная спадчына".

Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

28 студзеня 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Кітайскі Новы год у ПалесГУ

1 лютага ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адбылося святкаванне Кітайскага Новага года. Кітайскі Новы год адзначаецца па месяцовым календары - у другі маладзік пасля дня зімовага сонцастаяння (пасля 21 або 22 снежня).

Сустрэча рэктара ўніверсітэта з аспірантамі і маладымі вучонымі ўніверсітэта

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень беларускай навукі. Гэта свята акадэмікаў, вучоных, прафесараў і студэнтаў, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё навукова-даследчай дзейнасці.

Сучасная проза. Новыя імёны, новыя кнігі

Кніжная выстава “У свеце сучаснай прозы” адкрылася ў бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд.3221). На ёй прадстаўлены мастацкія творы майстроў сучаснай прозы: Людмілы Уліцкай, Дзіны Рубінай, Нарынэ Абгаран, Захара Прылепіна, Юрыя Палякова, Барыса Акуніна. А таксама кнігі папулярных замежных пісьменнікаў: Паўла Каэльё, Харукі Муракамі, Марка Леві, Джуліяна Барнса, Фрэдэрыка Бегбедэра, Эльчына Сафарлі і многіх іншых.

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі назначаны на 27 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму", -паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Подписаться на