​​​​​​​15 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў III працоўнага семестра.

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна і старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лемяшэўскі Лявонцій Антонавіч, якія падзяліліся асабістым вопытам работы ў будатрадах у камсамольскія часы і пажадалі дзецям поспехаў у іх працоўнай дзейнасці. У завяршэнні гутаркі студэнтам расказалі аб правядзенні электаральнай кампаніі 2024 года і ключавых момантах адзінага дня галасавання, падкрэслілі значнасць і важнасць кожнага голасу для развіцця нашай краіны.

​​​​​​​У Брэсцкай крэпасці дадзены старт будаўніцтву Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі і Брэсцкай крэпасці. Пачатак сапраўды грандыёзнай падзеі даў суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў самакіравання, студэнты ВНУ і навучэнцы патрыятычных класаў школ, актыў БРСМ, вайскоўцы, грамадскасць - усяго каля 300 чалавек. У ліку тых, хто ўнёс уклад у значную для краіны падзею-каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Валерыем Дунаем.

​​​​​​​11 лістапада 2023 года рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, супрацоўнікі і студэнты ВНУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г.Брэсце.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка байцам 131 артылерыйскага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

Падчас суботніка рэктар ПалесДУ сумесна з супрацоўнікамі і студэнтамі плённа папрацавалі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсце прайшоў рэгіянальны тур аднаго з самых папулярных у студэнцкім асяроддзі праектаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023".

На тытул лепшага студэнта Брэстчыны, які прадставіць вобласць у рэспубліканскім фінале, прэтэндавалі сем пераможцаў адборачных універсітэцкіх тураў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Ганна Кавалеўская.

​​​​​​​9 лістапада студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" Кавальчук Дар'я, Саковіч Вераніка і Паляшук Сафія прынялі ўдзел у Х Беларуска-кітайскім Маладзёжным інавацыйным форуме «Новыя гарызонты – 2023» у г.Мінску.

1-3 лістапада адбыўся візіт рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча ў Каракалпакскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Бердаха (г.Нукус).

​​​​​​​1-2 лістапада 2023 года на базе УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» старшыня Савета маладых навукоўцаў УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт», прадстаўнік Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна прыняла ўдзел у семінары аб падрыхтоўцы і правядзенні 13-га сезона Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі і пасяджэнні СМН пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

​​​​​​​1 кастрычніка студэнты і замежныя магістранты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі анлайн-удзел у Міжнародным круглым стале, прысвечаным «Сусветнаму дню гарадоў». Ініцыятарам правядзення выступіў Паволжскі інстытут кіравання – РАНГіДС. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі студэнты і выкладчыкі Паволжскага інстытута кіравання, Іракскага ўніверсітэта г. Самара і Самаркандскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шарафа Рашыдава, Узбекістан. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт паведаміў пра такія гарады як Пінск, Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гервяты, Камень, Маларыта, Забараўцы прадставілі студэнты біятэхналагічнага факультэта, факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, факультэта эканомікі і фінансаў.

1 кастрычніка студэнты і замежныя магістранты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі анлайн-удзел у Міжнародным круглым стале, прысвечаным «Сусветнаму дню гарадоў». Ініцыятарам правядзення выступіў Паволжскі інстытут кіравання – РАНГіДС. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі студэнты і выкладчыкі Паволжскага інстытута кіравання, Іракскага ўніверсітэта г. Самара і Самаркандскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шарафа Рашыдава, Узбекістан. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт паведаміў пра такія гарады як Пінск, Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гервяты, Камень, Маларыта, Забараўцы прадставілі студэнты біятэхналагічнага факультэта, факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, факультэта эканомікі і фінансаў.
Подписаться на Навiны