Навiны

​​​​​​​9 мая, у Дзень Перамогі, на галоўнай пляцоўцы горада Пінска прайшоў урачысты парад. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічных арганзацый “БРСМ”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прадстаўнікі прафкама ПалесДУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве, на якім аддалі даніну памяці загінуўшым і ўшанавалі жывых ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

​​​​​​​27 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году міра і стварэння з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца, міністра інфармацыі Уладзіміра Барысавіча Пярцова, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршаха Экзарха ўсяе Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігара Аляксандравіча Марзалюка.

​​​​​​​26 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася “Дыктоўка Перамогі”. Студэнты ўніверсітэта, ліцэісты і навучэнцы школ г.Пінска з энтузіязмам выконвалі ўсе заданні тэста. На пытанні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнасці і патрыятызму яны з лёгкасцю  далі адказы.

У напісанні дытоўкі прынялі ўдзел больш за сотню актывістаў БРСМ Пінска.

Праект “Дыктоўка Перамогі” рэалізуе БРСМ з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання.

​​​​​​​22 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, моладзь і ўсе астатнія нераўнадушныя беларусы прымаюць удзел у вясеннім навядзенні парадку. Да рэспубліканскага суботніка на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам далучылася адміністрацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўнівер
​​​​​​​20 красавіка адбылася сустрэча навучэнцаў ліцэя з з рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунаем Валерыем Іванавічам і  прарэктарам па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Залатаровай Вольгай Аляксандраўнай.

​​​​​​​ТЭЛЕФОН ГАРАЧАЙ ЛІНІІ ПА ПЫТАННЯХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ

БУДНІЯ ДНІ

З  9:00 ДА 16:00  (перапынак з 13:00 да 13:30)

8-0165-30-13-30

 

СУБОТА

З 10:00 ДА 14:00

8-044-559-32-59

 

ВЫХАДНЫ  НЯДЗЕЛЯ
 

​​​​​​​У межах выканання задач інфарматызацыі Брэсцкай вобласці  пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 14 красавіка 2023 года на пляцоўцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося першае мерапрыемства, накіраванае на выпрацоўку стратэгіі лічбавай трансфарматызацыі розных галін, як эканомікі, так і іншых сфер жыцця нашага рэгіёна. У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады і профільных прадпрыемстваў бліжэйшых раёнаў: Лунінецкага, Столінскага, Кобрынскага, Іванаўскага, Ганцавіцкага, Пінскага, Драгічынскага, Бярозаўскага, а таксама адміністрацыі СЭЗ “Брэст”.
14 красавіка 2023 года адбылася традыцыйная для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта  XVII Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Навуковы патэнцыял моладзі – будучыні Беларусі”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце ПалесДУ, доктар тэхнічных навук, дацэнт Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.
​​​​​​​Студэнткі факультэта эканомікі і фінансаў Басавец Аляксандра, Андрэйчыкава Лізавета і Бялевіч Ангеліна прынялі ўдзел у конкурсе “Фарміраванне культуры бяспекі жяццядзейнасці ў дасягненні мэт устойлівага развіцця”, які прайшоў у межах рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, нацыянальнай стратэгіі па зніжэнню рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Рэспубліцы Беларусь на 2019-2030 гады, Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021-2025 гады і накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да Мэт устойлівага развіцця, а таксама фарміраванне ў навучэнцаў матывацыі да актыўных дзеянняў па іх дасягненню.
​​​​​​​У ПалесДУ на працягу тыдня адбываюцца  дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванню Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. 12 красавіка з прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага саставу і супрацоўнікамі ўніверсітэта сустрэлася прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна.
Подписаться на Навiны