Навiны

​​​​​​​​​​​​​​7 сакавіка ў студэнцкім клубе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Супрацоўніц і студэнтак універсітэта віншавалі прадстаўнікі маладзёжных творчых калектываў. Яркія нумары ўдзельнікаў канцэрта  дазволілі дзяўчатам і жанчынам адчуць набліжэнне свята і надыход вясны.

3 сакавіка 2023 года адбыліся рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з кіраўніцтвам і спецыялістамі Столінскага раёна. Мэтай комплекснага мерапрыемства была выпрацоўка сумесных шляхоў па рэалізацыі задач нарматыўных дакументаў у кантэксце інфарматызацыі і лічбавай  трансфармацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь прымальна да рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, у тым ліку выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №136 ад 7 красавіка 2022 года.
​​​​​​​28 лютага 2023 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт арганізаваў прэзентацыю свайго адукацыйнга патэнцыялу на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый для шырокага кола зацікаўленых асоб з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
​​​​​​​25 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося спартыўнае мерапрыемства “Спорт для ўсіх”, прысвечанае 23 лютаму. Спартыўнае мерапрыемства арганізавана супрацоўнікамі і студэнтамі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця,  удзельнікі – юнакі і маладыя людзі з інваліднасцю. 
​​​​​​​На падставе рашэння Савета ўніверсітэта ад 22 лютага 2023 года званне “Ганаровы прафесар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта” за ўнёсак у духоўна-маральнае выхаванне студэнцкай моладзі, фарміраванне адзінства беларускай нацыі прысуджана старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэю Фёдару Пятровічу Поўнаму.
​​​​​​​23 лютага студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, усклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу вызваліцеляў у знак павагі да бессмяротнага подзвігу нашых гераічна загінуўшых дзядоў і прадзедаў, якія абаранялі Пінск.
​​​​​​​21 лютага 2023 года ў межах рэалізацыі “Стратэгіі развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” да 2025 года” адбылося сумеснае пасяджэнне Навукова-тэхнічнага савета і Савета маладых вучоных ПалесДУ. У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), дырэктар Выканаўчай дырэкцыі, акадэмік НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Гапоненка Сяргей Васільевіч.

​​​​​​​Мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы адбыліся ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы.
​​​​​​​16 лютага скончылася алімпіяда па бухгалтарскаму ўліку сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, арганізатарам якой выступіла кафедра фінансавага менеджмента.
Подписаться на Навiны