Навiны

​​​​​​​8 кастрычніка 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылася спартландыя “Мы разам!!!”, прысвечаная Дню маці і Дню бацькі. У спартландыі прынялі ўдзел зборныя каманды Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

​​​​​​​7 кастрычніка на базе ДУА “Гімназія №1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска” ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, была праведзена дыялогавая пляцоўка “Памяць  у імя будучыні!” з удзелам вучняў 9 класаў сярэдніх школ горада, а таксама ліцэістаў Палескага дзяжаўнага ўніверсітэта.
​​​​​​​6-7 кастрычніка ў г.Гродна на базе Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прайшоў ІІІ Беларускі біяхімічны кангрэс “Сучасныя праблемы біяхіміі і малекулярнай біялогіі”.
​​​​​​​Да Дня народнага адзінства Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі” сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі праводзіць акцыю “Сімвалы адзінства”. 

​​​​​​​У межах рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”  студэнты Палескага дзяжаўнага ўніверсітэта сумесна з Пінскай гарадской арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа і Пінскім ГРАНС наведалі прыватныя гаспадаркі адзінока пражываючых пенсіянераў і аказалі ім пасільную дапамогу.

Другі год Дабрачынны фонд Аляксея Талая арганізуе адпачынак і рэабілітацыю  ў Беларусі вялікіх груп дзяцей з Данбаса. 6 кастрычніка 2022 года ГА “БРСМ” сумесна з Дабрачынным  фондам імя Аляксея Талая правёў Адкрыты дыялог “За наша шчаслівае дзяцінства” з удзелам Лук’янава Аляксандра Сяргеевіча – Першага сакратара Цэнтральнага Камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і дзяцей з Данбаса, якія знаходзяцца на аздараўленні ў Рэспубліцы Беларусь.
У Год гістарычнай памяці ў перыяд з пачатку красавіка па верасень бягучага года ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны праходзіла акцыя-эстафета “Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка”.
Установа адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” запрашае вучняў 10 і 11 класаў прыняць удзел у тыднёвай праграме асенняга стартап-лагера.
​​​​​​​4-6 кастрычніка  ў Мінску прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстава “Медыцына і здароўе-2022”. У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі ПалесДУ: дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Т.В. і дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Марыніч В.В., якія прадэманстравалі вынікі распрацовак лабараторыі “Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне ў алімпійскіх відах спорту” ў галіне медыка-біялагічнага суправаджэння спартсменаў.
​​​​​​​4 кастрычніка адбылася прэзентацыя творчых калектываў ПалесДУ і тацавальны майстар-клас для першакурснікаў. Свае самыя  лепшыя  нумары паказалі народная студыя эстраднай  песні “Гукі часу”, народны ансамбль эстраднага танца “Альянс”, народны клуб аматараў лацінаамерыканскай культуры “Solymar”, студэнцкі акадэмічны “Melior”, студэнцкі танцавальны калектыў “Sparkle dance”, кавер група “Траблы”, творчая студыя “АртHouse”, тэатральная студыя “С.Т.А.Р.Т.”
Подписаться на Навiны