Навiны бібліятэкi

23 лютага кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Алена Аляксандраўна Ігнацюк адзначае свой юбілей.
Алена Аляксандраўна – літаратуразнавец, культуролаг і паэт. Яна актыўна займаецца навукова-даследчай працай, мае больш за сорак навуковых прац, большая частка якіх прысвечана даследаванню тэорыі беларускай літаратуры. У сваёй навуковай дзейнасці вялікую ўвагу надае вывучэнню культуры роднага Палесся. У суаўтарстве яна апублікавала некалькі манаграфій і шэраг артыкулаў па гэтай праблематыцы.
А.А. Ігнацюк з’яўляецца аўтарам вучэбна-метадычнага дапаможніка  ”Жывапіс словам: сінтэз паэзіі і жывапісу“ і пяці паэтычных зборнікаў.

Імкненне да сацыяльнай справядлівасці адна з галоўных місій усіх краін. Асноўная ідэя – гэта падтрымка прынцыпаў справядлівасці, устараненне бар'ераў, якія ўзнікаюць перад людзьмі ў сілу іх полу, узросту, расавай, этнічнай або рэлігійнай прыналежнасці, культуры або наяўнасці інваліднасці. Генеральная Асамблея ААН 26 лістапада 2007 года аб'явіла 20 лютага Сусветным днём сацыяльнай справядлівасці. ААН прапанавала дзяржавам-удзельніцам праводзіць мерапрыемствы ў інтарэсах грамадскага развіцця. Беларусь - сацыяльная дзяржава, уваходзіць у лік заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

    21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу “Чытаем па-беларуску”. На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, на сённяшні дзень 6 тысяч моў могуць страціць апошніх сваіх носьбітаў. Святочная дата заклікае беражліва і цярпіма ставіцца да культурных і моўных традыцый малых народаў планеты, умацоўваючы паразуменне і салідарнасць.

Паважаныя студэнты і выкладчыкі бібліятэкі ПалесДУ!

З 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Універсітэцкая бібліятэка”.

Доступ да базы дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў  ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка” з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.

Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3 аўд. 3332) аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Успамінаючы Афганістан”. На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць баявое мінулае тых, хто да канца выканаў свой абавязак. Чытачы могуць пазнаёміцца з творамі аўтараў, сведкамі той вайны, а таксама дакументальнымі і мастацкімі творамі.

Паважаныя карыстальнікі!
Нагадваем, што з 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Лань”.
Доступ да базы дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў базе дадзеных з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.
У ЭБС "Лань" для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта даступныя калекцыі:

3 лютага 2022 года апублікаваны даныя 13-га выдання міжнароднага рэйтынгу TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar (February 2022). Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па-ранейшаму застаецца ў дзесятцы найлепшых сярод рэпазітараў, электронных архіваў, электронных бібліятэк Беларусі і займае 8-ю пазіцыю, а таксама з'яўляецца лідэрам па Брэсцкай вобласці. У сусветным рэйтынгу рэпазітар нашай ВНУ ўзняўся на 15 пазіцый і займае 280 месца сярод 4223 інстытуцыйных рэпазітароў.

У чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3) адкрылася кніжная выстава "2022 – Год гістарычнай памяці". Гісторыя народа - гэта наша мінулае, урокі жыцця і памяць. Гэта тое, што вызначае нашую сучаснасць. Прадстаўленыя матэрыялы дазволяць больш даведацца пра гістарычную, культурную, духоўную і гераічную спадчыну Беларусі. Выстава складаецца з трох раздзелаў: "Гістарычнае мінулае", "Адзінства беларускага народа" і "Гераічная спадчына".

Кніжная выстава “У свеце сучаснай прозы” адкрылася ў бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд.3221). На ёй прадстаўлены мастацкія творы майстроў сучаснай прозы: Людмілы Уліцкай, Дзіны Рубінай, Нарынэ Абгаран, Захара Прылепіна, Юрыя Палякова, Барыса Акуніна. А таксама кнігі папулярных замежных пісьменнікаў: Паўла Каэльё, Харукі Муракамі, Марка Леві, Джуліяна Барнса, Фрэдэрыка Бегбедэра, Эльчына Сафарлі і многіх іншых.
Подписаться на Навiны бібліятэкi