Віншаванне рэктара Дуная В.І. з Днём настаўніка
Шаноўныя настаўнікі, выкладнікі і супрацоўнікі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём настаўніка! Прафесія выкладніка патрабуе высокага прафесіяналізму, душэўнай энергіі,фізічных сіл, мудрасці і цярплівасці. Навучаючы і перадаючы свае веды, Вы адкрываеце маладому пакаленню новыя гарызонты і прышчапляеце лепшыя чалавечыя якасці. Штодня кожны педагог выконвае найважную місію - выхоўвае годных грамадзянаў сваёй краіны, фармуючы яе інтэлектуальны патэнцыял і закладваючы падмурак шчаснага заўтрашняга дня.
- Подробнее о Віншаванне рэктара Дуная В.І. з Днём настаўніка
- Войдите, чтобы оставлять комментарии








