На шляху да новых ведаў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

У гэты святочны дзень жадаем усім студэнтам - выдатных вынікаў, мэтанакіраванасці і жадання ў пазнанні новага, актыўнага культурнага і спартыўнага жыцця, добрага здароўя і добрага настрою, педагогам - здароўя, рэалізацыі творчых задум і прафесійных дасягненняў.

ПалесДУ далучыўся да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі  Беларусь

​​​​​​​У Рэспубліцы Беларусь 3 ліпеня традыцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасці, прымеркаваны да вызвалення ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталіцы рэспублікі ад нямецкай акупацыі. У парку культуры і адпачынку ля мемарыяльнага комплексу вызваліцелям прайшоў мітынг “Беларусь – мой гонар і слава”.

Адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Захаравічу Каржу

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Захаравічу Каржу і ўсклалі да бюста жывыя кветкі.

Рэктар сустрэўся з лепшымі выпускнікамі ПалесДУ

​​​​​​​26 чэрвеня рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з лепшымі выпускнікамі ВНУ 2023 года. Удзельнікамі сустрэчы сталі тыя з іх, хто дасягнуў высокіх вынікаў у вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. У іх ліку ёсць уладальнікі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асобы, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Брэсцкага аблвыканкама, пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных навуковых конкурсаў, прызёры творчых і спартыўных спаборніцтваў.

Міжнародны маладзёжны форум “Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні”

Студэнты ПалесДУ прынялі актыўны ўдзел у міжнародным маладзежным форуме “Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні”, які прайшоў у красавіку бягучага года.

Канферэнцыя “Корж – партызан першай гадзіны вайны”, прысвечаная гераізму легендарнага партызанскага камандзіра Васіля Каржа

​​​​​​​23 чэрвеня ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла канферэнцыя “Корж – партызан першай гадзіны вайны", прысвечаная гераізму легендарнага партызанскага камандзіра Васіля Каржа і 82-й гадавіне першага партызанскага бою ў Вялікай Айчыннай вайне. У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання школ г.

Подписаться на