Сусветны дзень правоў чалавека

10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца свята Дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абвясціла неад'емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.

III Форум рэктараў ВНУ Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Беларусь "Адукацыя як важнейшы фактар ва ўмацаванні двухбаковых сувязей паміж Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Беларусь"

​​​​​​​27-28 лістапада 2024 года рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч прымае ўдзел у III Форуме рэктараў ВНУ Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Беларусь "Адукацыя як важнейшы фактар ва ўмацаванні двухбаковых сувязей паміж Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Беларусь", які праводзіцца на базе Тэхналагічнага ўніверсітэта.

Да юбілею вучонага

​​​​​​​28 лістапада 2024 г. споўнілася 60 гадоў доктару эканамічных навук, прафесару кафедры фінансавага менеджменту Кіевічу Аляксандру Уладзіміравічу.

Да юбілею вучонага ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3, аўд. 3332) экспануецца кніжная выстаўка навуковых прац “Шлях у навуку”.

Дэпутат Амельянюк Аляксандр Паўлавіч аб будучыні студэнтаў

​​​​​​​27 лістапада 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пінскай гарадской акрузе № 14, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Амельянюк Аляксандр Паўлавіч у рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Моладзь для Беларусі" сустрэўся са студэнтамі факультэта фінансаў.

Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні "80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў"

​​​​​​​26 лістапада 2024 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшлі Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні "80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў". Удзельнікі выступілі з дакладамі. Пасля канферэнцыі працягнулася праца секцый.

 

Сустрэча з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Калесніковічам Ул.Ул.

​​​​​​​25 лістапада ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча студэнтаў інжынернага факультэта з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пінскай сельскай выбарчай акрузе № 15, членам Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Калесніковічам Уладзімірам Уладзіміравічам.

85-год утварэння Брэсцкай вобласці

4 снежня 2024 года Брэсцкая вобласць адзначае свой 85-гадовы юбілей. Юбілей значны і яркі. Да гэтай даты ў чытальнай зале (вучэбны корпус № 3, вул.Пушкіна, 4, аўд. 3332) дэманструецца выстава «85 гадоў Брэсцкай вобласці».
Запрашаем даведацца, чым жыве Брэстчына сёння, здзейсніць своеасаблівае падарожжа па нашай вобласці, пазнаёміцца з культурнай і духоўнай спадчынай рэгіёна. Экспазіцыя будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца і любіць свой край.

Юбілей вучонага

Аляксандр Уладзіміравіч Кіевіч - вядомая асоба ў сферы фінансаў як у Беларусі, так і Расіі. Ён наш зямляк, ураджэнец Лунінецкага раёна, доўгі час жыў і працаваў у Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут ім. Н.А. Вазнясенскага, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі па спецыяльнасцях «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт» і «Сусветная эканоміка». За перыяд навуковай дзейнасці Аляксандр Уладзіміравіч падрыхтаваў двух кандыдатаў навук па спецыяльнасці: 08.00.10 - Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт.

Бухгалтарскі ўлік і аўдыт

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу “Бухгалтарскі ўлік і аўдыт”, якая прымеркавана да афіцыйнага Дня бухгалтара ў Беларусі (28 лістапада) і экспануецца ў чытальнай зале навучальнага корпуса №1.

Подписаться на