Стартап-школа для студэнтаў Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і НДУ імя П.Ф. Лесгафта (г. Санкт-Пецярбург)

З 12 па 25 верасня 2022 года студэнты і магістранты Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і НДУ імя П.Ф. Лесгафта (г. Санкт-Пецярбург) праходзілі навучанне ў Стартап-школе ПалесДУ, якая ўключала  ў сябе навучанне ў Стартап-школе, распрацоўку і прадстаўленне бізнес-ідэй; наведванне навуковых лабараторый ПалесДУ; удзел у І Міжнароднай канферэнцыі “Пінскія чытанні”; наведванне вучэбных заняткаў, якія праводзяцца ў ПалесДУ; наведванне музеяў і гістарычных мясцін; пешыя і аўтобусныя экскурсіі па горадзе Пінску і іншым гарадах Беларусі.

Адкрыты рэспубліканскі турнір “АДЗІНАЕ КАРАТЭ”

25.09.2022 года ў Мінску праходзіў адкрыты рэспубліканскі турнір “Адзінае каратэ”, у якім прынялі ўдзел студэнты ПалесДУ.

Паспяховае завяршэнне Стартап-школы з удзелам расійскіх студэнтаў

​​​​​​​З 12 па 25 верасня 2022 года студэнты і магістранты з Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і НДУ імя П.Ф. Лесгафта (г. Санкт-Пецярбург) праходзілі навучанне ў Стартап-школе ПалесДУ. На працягу стартап-школы удзельнікі набывалі тэарэтычныя веды па актуальных у сённяшні час тэмах, распрацоўвалі стартап-праекты, наведвалі розныя мерапремствы.

Школьнікі са Слуцка наведалі ПалесДУ

​​​​​​​24 верасня 2022 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў гасцей з ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Слуцка”. Школьнікам была прадстаўлена інфармацыя аб спецыяльнасцях універсітэта, умовах набору, прахадных балах, прыярытэтных накірунках кожнага факультэта, спартыўна-аздараўляльнага і культурнага жыцця студэнтаў. Вучні атрымалі адказы на ўсе пытанні, звязаныя з асаблівасцямі паступлення, навучання і далейшага працаўладкавання.

Фітнес-марафон, прысвечаны 15-годдзю ліцэя ПалесДУ

У межах святкавання 15-годдзя ліцэя ПалесДУ для навучэнцаў і педагогаў ліцэя праведзены фітнес-марафон.

Удзел ПалесДУ у І-ай міжнароднай сацыялізаванай выставе “НАШ ДОМ”

​​​​​​​21 верасня 2022 года ў Мінску стартавала першая міжнародная спецыялізаваная выстава “НАШ ДОМ”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Праекты ПалесДУ на міжнароднай выставе “ТэхІнаПрам”

​​​​​​​Традыцыйна міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці “ТэхІнаПрам” накіравана на прасоўванне інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі.

Рэспубліканская ўніверсіяда па веславанні на байдарках і каноэ

19 верасня 2022 года ў Заслаўі стартавала Рэспубліканская ўніверсіяда па веславанні на байдарках і каноэ, у якой прымае ўдзел зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Рэктар В.І. Дунай сустрэўся з актывам ПА ГА “БРСМ”

21 верасня рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з прадстаўнікамі пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты расказалі аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі, сваіх планах і перспектывах.

Міжнародны дзень студэнцкага спорту!

​​​​​​​20 верасня – Міжнардны дзень студэнцкага спорту, заснаваны Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (ФІСУ) і ЮНЕСКА з мэтай павышэння ўзроўню і якасці фізкультурна-спартыўнай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі, умацавання спартыўных традыцый, прыцягнення студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам. У межах святкавання факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця прапанаваў студэнтам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняць удзел у розных мерапрыемствах.
Подписаться на