К&К Кніга і кіно

28 снежня - Міжнародны дзень кіно. Да гэтага цудоўнага дня ў нашай бібліятэцы прадстаўлена выстава “К&К Кніга і кіно”. Кіно і літаратура – віды мастацтва непарыўна звязаныя адзін з адным. Увесь час ідуць бясконцыя спрэчкі: што лепш – кніга ці фільм. І, канешне ж, правільнага адказу на гэтае пытанне не было і не будзе. Гэта розныя віды мастацтва, кожны выконвае свае задачы і ўздзейнічае на нас па-свойму. Многія думаюць, паглядзеўшы фільм, можна не чытаць кнігу, але гэта не так, бо ў фільме немагчыма змясціць усё, што напісана ў кнізе.
- Подробнее о К&К Кніга і кіно
- Войдите, чтобы оставлять комментарии