Канцэртная праграма "Пераможны май"

​​​​​​​6 мая 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася канцэртная праграма "Пераможны май", прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, каб аддаць даніну павагі і памяці тым, хто падарыў нам мірнае неба над галавой.

Першае пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​У г. Мінску пад кіраўніцтвам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенкі Ігара Пятровіча дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сумесна з Маладзёжным саветам прынялі ўдзел у першым пасяджэнні Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Да маштабнага валанцёрскага праекта па высадцы дрэў далучыліся студэнты інжынернага факультэта

Будучыя інжынеры далучыліся да маштабнага валанцёрскага праекта па высадцы дрэў, арганізаванага на тэрыторыі Пінскага раёна.

Падобныя акцыі, на думку арганізатараў, не толькі папаўняюць страчаныя лясы, але і садзейнічаюць развіццю экалагічнай свядомасці сярод моладзі.

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Гэта дзяржаўнае свята ў нашай краіне адзначаецца штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе гэты дзень -11 мая. 
 Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. У сістэме атрыбутаў дзяржаўная сімволіка займае адно з найважнейшых месцаў, з'яўляецца ўвасабленнем нацыянальнай ідэі Беларускай дзяржавы.

Сустрэча з удзельнікамі клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі»

    ​​​​​​​Сучасная бібліятэка – гэта не толькі кнігі, адукацыйны цэнтр, а гэтае месца цікавых сустрэч, зносін, знаёмства. 5 мая да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта для супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў групы 23ЛМК-1 была арганізавана сустрэча з удзельнікамі клуба літаратараў "Пiнчукi" цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.

Героі свята – людзі працы

​​​​​​​У Пінскім гарадскім парку культуры і адпачынку адбыўся святочны канцэрт творчых калектываў горада, прысвечаны Міжнароднаму дню працы пад назвай «Наш край сустракае ПЕРВАМАЙ». Словы падзякі прагучалі ад лідэраў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый горада, якія адзначылі дасягненні працоўных калектываў і значнасць сумесных намаганняў для паляпшэння жыцця ў Пінску.

Размеркаванне выпускнікоў на факультэце эканомікі і фінансаў

​​​​​​​На факультэце эканомікі і фінансаў адбылося размеркаванне выпускнікоў 2025 года. У гэтым годзе на факультэце 147 маладых спецыялістаў атрымалі накіраванне на першае месца працы. Высокі ўзровень сфарміраваных прафесійных кампетэнцый дазволіў студэнтам выбіраць сабе першае месца для працаўладкавання ў розных сферах эканомікі. Геаграфія размеркавання дастаткова шырокая, але традыцыйна лідзіруе Брэсцкая вобласць (39%) і горад Мінск (36 працэнтаў).

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ПалесДУ

​​​​​​​26 красавіка 2025 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт адчыніў свае дзверы для будучых студэнтаў у рамках агульнарэспубліканскай акцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Я выбіраю прафесію».

Рэктар ПалесДУ прыняў удзел у размеркаванні на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця

​​​​​​​Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч прыняў удзел у размеркаванні на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця. Рэктар прывітаў прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў і падзякаваў за супрацоўніцтва. Валерый Іванавіч адзначыў, што на працягу доўгага часу ўніверсітэт актыўна цікавіцца выпускнікамі: як яны ўладкаваліся, працуюць, як у іх арганізаваны побыт. Гэта рэжым двухбаковы. Заявак у нас больш, чым выпускнікоў.

Подписаться на