Навiны

Валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ксенія Арцёмчык, Фаіна Адзярыха і Ганна Копаць, кіраўнік валанцёрскага цэнтра ПалесДУ Яровіч Аксана Мікалаеўна сталі ўдзельнікамі Міжнароднага злёту добраахвотнікаў Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі падтрымкі Прэзідэнцкіх ініцыятыў у галіне здароўезберажэння нацыі “Агульная справа” – “Зыходны код”, які прайшоў з 15 па 18 мая ў Маскве.

​​​​​​​20 мая ва ўніверсальнай спартыўнай зале ПалесДУ адбыўся фітнес-марафон, прысвечаны 16-годдзю факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.

Універсальная спартыўная зала спарткомплексу ПалесДУ стала адкрытай фітнес-пляцоўкай для ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця. У рамках фітнес-марафону прайшлі майстар-класы па сучасных напрамках фітнесу: пілатэс-стрэтчынг, функцыянальная трэніроўка, Choreography Class, трэніроўка ў парах, x-step.

Усяго ў спартыўнай зале сабралася больш за 70 аматараў фітнесу.

18-19 мая 2023 года адбылася Х Міжнародная навуковая канферэнцыя “Здароўе для ўсіх”. Канферэнцыю адкрылі дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, к.м. н., дацэнт Марыніч Т. В. і заг. кафедрай фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, д.м. н. Кручынскі М. Г., якія віталі ўдзельнікаў канферэнцыі.
​​​​​​​Старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ, член Савета маладых вучоных Міністэрства адукацыі РБ, дацэнт кафедры біятэхналогіі ВАРАБ'ЁВА Марыя Міхайлаўна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім форуме маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. У секцыі “Біялогія, медыцына і хімічныя тэхналогіі” Марыя Міхайлаўна прадставіла найбольш значныя вынікі навуковай дзейнасці ў галіне энтамалогіі і малекулярнай генетыкі.
​​​​​​​Старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ і член Савета маладых вучоных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вераб’ёва Марыя Міхайлаўна, старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Краўчук Алеся, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ПалесДУ Чарнавус Захар, намеснік сакратара БРСМ ПалесДУ Белазомб Анастасія прынялі ўдзел у маладзёжным праекце “Час тваіх магчымасцей 2.0”. Праект доўжыўся з 20 па 21 мая 2023 года на базе НДЦ “Зубраня”.
​​​​​​​19 мая 2023 г. на базе факультэта эканомікі і фінансаў ПалесДУ пачала працу VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гістарычнай перспектыве”.
​​​​​​​Дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе рэктара Дуная Валерыя Іванавіча, прарэктара па вучэбнай рабоце Залатаровай Вольгі Аляксандраўны і дэкана факультэта эканомікі і фінансаў Ржэўскай Таццяны Аляксандраўны прыняла ўдзел у Міжнародным кангрэсе “Эканоміка, адукацыя, кадры”.
18 мая рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся са старшынёй Каардынацыйнага студэнцкага савета Краўчук Алесяй, а таксама з Мацука Вольгай, якая займала гэту пасаду раней.
17-18 мая студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Маладзёжным кірмашы вакансій па пытанні працаўладкавання вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час і выпускнікоў навучальных устаноў.
У рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі кіраўнікоў зімбабвійскіх устаноў адукацыі і арганізацый 16 мая адбылася сустрэча дэлегацыі з Міністрам адукацыі Іванцом Андрэем Іванавічам і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Подписаться на Навiны